На рубяжах патрыятычнай работы

На рубяжах патрыятычнай работы

Асіповіцкая райарганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы” была зарэгістравана 5 кастрычніка 2018 г. І адразу актыўна ўключылася ў жыццё раёна.

2019 год прайшоў для райарганізацыі даволі плённа. Былыя абаронцы рубяжоў зрабілі стаўку на патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, таму бліжэй пазнаёміліся з установамі адукацыі Асіповіччыны. Сустракаючыся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, пагранічнікі сталі расказваць ім пра ахову межаў краіны, адказнасць за бяспеку грамадзян і дзяржаўных аб’ектаў, салдацкае сяброўства і ўзаемадапамогу. Гісторыя ведае шмат прыкладаў гераізму пагранічнікаў, іх самаадданай службы, інфармацыю пра такіх ваеннаслужачых ветэраны-пагранічнікі таксама даносяць да будучых абаронцаў краіны. А яшчэ знаёмяць з памятнымі вехамі, падзеямі, слаўнымі ўчынкамі аднапалчан.

І хоць наступныя два гады ў краіне азнаменаваліся барацьбой з каранавіруснай інфекцыяй і звязанымі з гэтым строгімі каранціннымі мерамі, ветэраны пагранічнай службы не сядзелі без справы. Улічваючы рэкамендацыі медыкаў, мерапрыемствы з моладдзю сталі праводзіцца на свежым паветры. Так узнікла ваенна-патрыятычная гульня “Мяжа”, якая праводзіцца сярод школьнікаў, навучэнцаў каледжа і ўключае розныя пазнавальныя і займальныя заданні.

Днямі ў сталіцы адбылася 10 справаздачна-выбарная канферэнцыя Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы. Старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў органаў пагра-нічнай службы” Ігар Рэут у сваім выступленні на форуме высока ацаніў дзейнасць асіповіцкай суполкі ветэранаў-пагранічнікаў, іх цеснае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам раёна і пажадаў далейшай паспяховай работы на ніве выхавання падрастаючага пакалення.

І хоць ветэранаў пагранічнай службы на Асіповіччыне не так і многа, але гэта той выпадак, калі значэнне мае не колькасць, а якасць, жаданне працаваць. А яно ў пагранічнікаў прысутнічае.

Людзей у форме пагранічнікаў цяпер можна сустрэць літаральна на ўсіх раённых мерапрыемствах. Хутка пачнецца лета, адчыняць дзверы аздараўленчыя лагеры для дзяцей. Значыць, самая пара пагранічнікам на чале з Аляксандрам Краўчанкам і самым старэйшым ветэранам Уладзімірам Хашкоўскім ехаць да рабят з цікавымі квэстамі, задушэўнымі гутаркамі, фотаматэрыяламі і ўжо вядомай многім калекцыяй значкоў Валерыя Чупахіна, якая расказвае пра гісторыю нашай краіны.

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем