На Асіповіччыне ўвагі не бывае зашмат

На Асіповіччыне ўвагі не бывае зашмат

Менавіта дадатковай нагодай у чарговы раз надзяліць увагай людзей, якія маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем, можна назваць Дзень інвалідаў. У аўторак, 3 снежня, утульная зала РЦК і сабрала асіпаўчан пераважна гэтай катэгорыі.

л 004

Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга пажадаў прысутным найперш здароўя і сілы духу: калі чалавек не паддаецца жыццёвым нягодам, то і цяжкасці адступаюць. За шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Аляксандр Вікенцьевіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама тэхнолагу УВП “Тэхпрам” Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” Жанне Ніамедзі і галоўнаму бухгалтару Алене Шэрамет, Падзячныя лісты старшыні райвыканкама — швачцы 5-га разраду Людвізе Крукоўскай і швачцы-надомніцы Галіне Чыжанок. Прадстаўнікі “Тэхпрама”, у сваю чаргу, расказалі прысутным аб сваёй рабоце і запрасілі тых, каму дазваляе здароўе, працаўладкоўвацца менавіта сюды.

Не сакрэт, што пазітыўны настрой паляпшае агульнае самаадчуванне. Праз свае яркія нумары і змаглі падарыць прысутным часцінку дабрыні і цеплыні самадзейныя артысты з суседняга Бабруйска — у госці завіталі ўзорны харэаграфічны калектыў “Очаровашки” і эстрадная студыя “Жемчужинка” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Росквіт”.

л 021

Наогул мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня інвалідаў, праходзілі не толькі ў гэты дзень. Напрыклад, у суботу ў актавай зале гімназіі сабраліся выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і дзеці-інваліды з усяго раёна, якіх на Асіповіччыне каля паўтары сотні. Арганізацыяй сустрэчы займаўся ЦКРНіР, а цікавую праграму падрыхтаваў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Прыходзілі ў гімназію і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва. Прычым, не толькі ў якасці гледачоў: яны таксама паказалі выступленне. Дзякуючы сродкам, якія выдаткавалі многія нашы прадпрымальнікі, кожнае дзіця атрымала салодкі падарунак і садавіну.

У панядзелак гульнёвая праграма для дзяцей-інвалідаў прайшла ў РЦК. І зноў не абышлося без сюрпрызаў — тут спонсарам выступіла кампанія “Амега”.

Не засталіся ўбаку і валанцёры. Так, ЦКРНіР наведвалі вучні СШ № 4, а спецшколу-інтэрнат — члены БРСМ з СШ № 1. Паўтара дзясятка старшакласнікаў спецшколы ў гэтыя дні ўступілі ў маладзёжную суполку — свайго роду прызнанне іх правоў і жадання быць нараўне з другімі.

Словам, шмат добрых спраў было прымеркавана ў раёне да гэтага дня. І хоць міласэрнасці і спагады ў землякоў многа, аднак кожнаму варта яшчэ ў большай ступені клапаціцца аб здароўі і сваім, і блізкіх людзей.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость