Мы в ответе за друзей своих четвероногих

Мы в ответе за друзей своих четвероногих

У дварах дамоў нярэдка можна сустрэць людзей, якія гуляюць з сабакамі. Жывёл выводзяць на прагулку двойчы на дзень, каб яны маглі пабегаць і справіць натуральныя патрэбы, месцам для чаго часцей за ўсё становяцца бліжэйшыя газоны і дзіцячыя пляцоўкі.

Трымаць у кватэры сабаку ці не — пытанне прыватнае. Але тым, хто завёў чатырохногага сябра, трэба памятаць, што існуюць “Правілы ўтрымання хатніх сабак, кошак, а таксама адлову безнаглядных жывёл у населеных пунктах Рэспублікі Беларусь”, зацверджаныя Саветам Міністраў краіны 4 чэрвеня 2001 г. № 834. Згодна з дакументам, уладальнікі жывёл павінны строга захоўваць санітарна-ветэрынарныя нормы, забяспечваць бяспеку людзей і не дапускаць забруджвання агульнадаступных месцаў. У адной кватэры можа жыць максімум два сабакі, а вось у прыватным доме колькасць хвастатых гадаванцаў не абмяжоўваецца, галоўнае — захоўваць санітарыю і зрабіць усім прышчэпку ад шаленства.

Заканадаўства прадугледжвае абавязковую рэгістрацыю кошак і сабак, незалежна ад таго, дзе яны пражываюць. Як праінфармавалі ў вытворча-тэхнічным аддзеле УКП ЖКГ, зрабіць гэта трэба на працягу трох дзён з дня набыцця дарослай асобіны, а шчанюкоў і кацянят — ва ўзросце 3-3,5 месяца. Неабходна паведамляць у адпаведную службу і пра смерць чатырохногага сябра, калі такое здарыцца. Па-першае, у камунальнікаў павінны быць дакладныя звесткі аб колькасці хатніх жывёл у раёне, па-другое, гаспадарам будуць штоквартальна налічвацца падаткі: за ўтрыманне сабак байцоўскіх парод — у памеры 40,5 рубля, за астатніх — 8,1. Гэта сума адлюстроўваецца ў ведамасці па аплаце паслуг ЖКГ. Ад дадзенага падатку вызваляюцца непрацуючыя пенсіянеры і інваліды І і ІІ груп, якія пражываюць асобна ад іншых дзеяздольных членаў сям’і, а таксама жыхары ўласных дамоў. А вось за катоў плаціць не трэба.

Не ўсе аматары чатырохногіх гадаванцаў законапаслухмяныя грамадзяне. Між іншым, штраф за ігнараванне падатку дасягае 15 базавых велічынь.

Яшчэ болей праблем з выгулам сабак. Выводзіць жывёліну з дому неабходна толькі на кароткім павадку і ў намордніку (для шчанят да 3 месяцаў і дэкаратыўных парод да 25 см у карку наморднік не абавязковы). А гуляць з сябрам дазваляецца на трох “узаконеных” пляцоўках, якія знаходзяцца непадалёк ад спецшколы-інтэрната, у двары дома 26 па вуліцы Сацыялістычнай, на перасячэнні вуліц Крыловіча і Юбілейнай. Наведалі гэтыя месцы, але нідзе не сустрэлі “сабачатнікаў”. Зразумець іх можна: ці ж хочацца здзяйсняць штодзённыя прагулкі на адлегласць некалькі кіламетраў ад дома дзеля патрэб шчаняці? Такое можа дазволіць сабе толькі той, хто не працуе і не абцяжараны хатняй работай. А яшчэ мае завышаны ўзровень грамадзянскай адказнасці. Большасць жа задавальняецца прагулкамі каля ўласнага пад’езда з усімі выцякаючымі адсюль наступствамі ў выглядзе прадуктаў жыццядзейнасці гадаванцаў. Лагічным у дадзенай сітуацыі было б убіраць за жывёламі, але клапатлівых гаспадароў сабак з мяшэчкамі і саўкамі сустракаць чамусьці не даводзілася. Таксама як і чуць пра выпадкі атрымання штрафу за, так бы мовіць, неэстэтычныя паводзіны.

Не ўсе аматары сабак спраўляюцца з абавязкамі па іх доглядзе, з-за гэтага частка хатніх жывёлін з цягам часу ператвараецца ў беспрытульных, якія бегаюць па вуліцах у пошуках ежы, палохаючы прахожых. І ствараюць пагрозу ім.

Абсурдна, але на жывёл, якіх калісьці лашчылі і песцілі, жыхары пішуць заявы ў міліцыю, райвыканкам, УКП ЖКГ, тэлефануюць у рэдакцыю газеты. І камунальнікам даводзіцца ўжо не ставіць на ўлік, а думаць, як знішчыць небяспечных “бамжоў”. Выклік машыны спецпрадпрыемства, якое займаецца адловам бяздомных жывёл, — працэдура вельмі дарагая, таму работнікі УКП ЖКГ самі па меры магчымасці займаюцца адстрэлам сабак, якія з-за чэрствасці гаспадароў сталі нікому не патрэбнымі…

 Каб не даводзілася такім радыкальным метадам змагацца з беспрытульнымі жывёламі, варта дэталёва прааналізаваць свае жыллёвыя ўмовы і магчымасці ўласнага штодзённага клопату пра безабаронную істоту, каб не загубіць яе. Мы ў адказе за тых, каго прыручылі! Банальна, але ў дадзеным выпадку вельмі дакладна.

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

Последние новости

Власть

“Надо решать вопрос”. Лукашенко поручил разобраться с проблемами на “АМКОДОРе”

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Создать условия для людей. Лукашенко обозначил задачи по развитию поселков городского типа

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

Тематическую прямую телефонную линию проведет и.о. первого заместителя начальника Могилевской таможни Дерезовский Дмитрий Евгеньевич

21 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко во время рабочей поездки в Витебскую область посетил Оршанский лесхоз

21 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском районе проходит Неделя детской безопасности

21 апреля 2025
Читать новость
Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость