Мы разам — за Беларусь!

Мы разам — за Беларусь!

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне Савета райаб’яднання прафсаюзаў, у якім прыняў удзел старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Мікалай Загорскі.

Удзельнікі заслухалі справаздачу старшыні райаб’яднання Дзмітрыя Куліка аб рабоце за мінулы год і задачах на бягучы. Было адзначана, што праводзіцца мэтанакіраваная дзейнасць па выкананні рашэнняў VIII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама Праграмы дзейнасці ФПБ. На працягу мінулага года прафсаюзы Асіповіччыны правялі шэраг маштабных мерапрыемстваў і акцый, накіраваных на процідзеянне незаконнай санкцыйнай палітыцы, сабралі больш за сем тысяч подпісаў аб нязгодзе з увядзеннем эканамічных санкцый.

Райаб’яднанне прыняло ўдзел у разглядзе і накіраванні ў ФПБ каля 150 праектаў актаў заканадаўства, якія датычаць працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў грамадзян. Большасць з іх былі ўлічаны распрацоўшчыкамі.

На пастаянным кантролі знаходзіліся пытанні своечасовасці выплаты зарплаты, няпоўнай занятасці насельніцтва і г.д. Ажыццяўляўся маніторынг цэн па 89 пазіцыях прадуктаў харчавання і 50 — лекавых сродкаў. Працягвалася работа па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, матэрыяльнай падтрымцы працоўных ва ўмовах пандэміі. Стымулявалі праходжанне работнікамі вакцынацыі.

У снежні-студзені райаб’яднанне прафсаюзаў актыўна ўключылася ў абмеркаванне праекта Асноўнага закона ў працоўных калектывах.

У выніку абмеркавання работы Савет райаб’яднання прафсаюзаў прыняў шэраг рашэнняў, у ліку якіх падключыцца да мерапрыемстваў па захаванні і ўмацаванні адзінства, фарміраванні аб’ектыўных адносін да гістарычнага мінулага беларускага народа; усім прафсаюзным пярвічкам арганізаваць мэтанакіраваную дзейнасць у сувязі з аб’яўленым ФПБ Годам якасці ў рабоце, а таксама далучыцца да ініцыятывы ФПБ “Мы разам — за Беларусь!” у падтрымку рэферэндуму.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем