Мітынг адбыўся ў Асіповічах

22 красавіка на плошчы Леніна адбыўся мітынг, прысвечаны 146-й гадавіне з дня нараджэння Уладзіміра Iльіча Леніна — заснавальніка савецкай дзяржавы. У ім прынялі ўдзел члены Кампартыі Беларусі, ГА “Белая Русь”, БРСМ, прадстаўнікі ветэранскіх арганізацый. У знак павагі да падножжа помніка правадыру сусветнага пралетарыяту былі ўскладзены вянкі і жывыя кветкі.
Фота Ніны ЦАРЫК.