Лясная казка ад асіповіцкага лясгаса

Лясная казка ад асіповіцкага лясгаса

Сярод важных спраў, якія ДДЛГУ “Асіповіцкі вопытны лясгас“ здзяйсняе падчас дабрачыннай пераднавагодняй акцыі “Нашы дзеці“, не былі пакінуты без увагі і ўстановы адукацыі, пры якіх працуюць школьныя лясніцтвы.

Асабліва пашчасціла вучням СШ №№ 1 і 4, для якіх сумесна з работнікамі культуры была арганізавана забаўляльная праграма ў “Доме паляўнічага”. Дзед Мароз, Снягурка, Баба-Яга далі магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам праявіць спрыт, кемлівасць, уменне працаваць у камандзе і, зразумела, павесяліцца ды ўволю пабегаць на свежым паветры. А потым гасцей пачаставалі рознымі прысмакамі і духмянай гарбатай.

На жаль, арганізаваць прыезд сюды навучэнцаў іншых школ не было магчымасці: размешчаны на маляўнічым узбярэжжы Асіповіцкага вадасховішча міні-атэль практычна на ўсе навагоднія святы зага-дзя арандавалі жадаючыя адпачыць на ўлонні прыроды, таму для сваіх юных памочнікаў з Дараганаўскай школы, СШ №№ 2 і 3 лясгасаўцы набылі наборы цукерак і, канечне, пажадалі поспехаў у новым 2018 годзе.

Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.

 

Последние новости

Культура

Интересные факты про районный центр народных ремесел и декоративно- прикладного искусства в Осиповичах

12 октября 2025
Читать новость
Культура

Как организована работа Осиповичского районного центра культуры и досуга?

12 октября 2025
Читать новость
Общество

Уважаемые работники культуры, ветераны отрасли, примите поздравления с Днем работников культуры!

12 октября 2025
Читать новость
Общество

112 добрых спраў

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Служить, как отец: история Павла Зиновенко из Осиповичского РОЧС

11 октября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 11 октября

11 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем