Кожнаму дому — дастойны выгляд!

Кожнаму дому — дастойны выгляд!

На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў разглядаліся вынікі работы раённай камісіі па абследаванні стану жылых дамоў і скарачэнні пустуючых і старых будынкаў

Іна Заскевіч.

i.zaskevich@gzt-akray.by

За мінулы год было выяўлена 114 дамоў, якія адпавядаюць крытэрыям пустуючых ці старых. За 3 кварталы бягучага года да гэтай колькасці дадаўся яшчэ 21.

Камісіяй накіроўваліся запыты ў РАУС, РЭС, падатковую інспекцыю, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Асіповіцкім раёне, разлікова-даведачны цэнтр, натарыяльную кантору і іншыя арганізацыі аб прадастаўленні інфармацыі, неабходнай для аднясення жылых дамоў да вышэйназваных катэгорый. На аснове атрыманых звестак выяўляліся домаўладанні, у якіх на працягу апошніх трох гадоў ніхто ні дня не пражываў.

У адрас уласнікаў летась было адпраўлена 54 прадпісанні аб прывядзенні жытла ў належны выгляд, сёлета — яшчэ 41. 11 уласнікаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу.

У сваю чаргу летась 13, а сёлета 9 уласнікаў падалі паведамленні пра намеры выкарыстоўваць пустуючыя дамы для пражывання ў іх.

На 1 кастрычніка ў рэестры пустуючых знаходзіліся 62 дамы, з іх 32 прызнаны рашэннем суда безгаспадарнымі і перададзены ва ўласнасць раёна або сельсаветаў.

Летась райвыканкам і сельвыканкамы прынялі рашэнні аб зносе пяці будынкаў і продажы сямі. Знесена 18 дамоў, якія раней былі прызнаны пустуючымі. Вызваленыя землі ўцягнуты ў гаспадарчы зварот.

За 9 месяцаў бягучага года прыняты рашэнні аб зносе 29 дамоў, 8 з якіх ужо знесена, у адносінах 6 прынята рашэнне аб прадастаўленні зямельных участкаў разам з пабудовамі новым карыстальнікам.

Акрамя пустуючых, вядзецца рэестр старых дамоў, якія не прыдатныя для карыстання і псуюць выгляд вуліцы. Летась 3 будынкі былі аднесены да гэтай катэгорыі. Уласнікам накіраваны паведамленні аб неабходнасці правядзення рамонтных работ або зносу. Адзін дом быў знесены самім уласнікам.

Дэпутаты адзначылі, што неабходна актывізаваць работу ў дадзеным напрамку і весці яе сумеснымі сіламі. Важная роля ў выяўленні пустуючых і старых дамоў належыць прадстаўнікам органаў унутраных спраў, якія ўваходзяць у склад камісіі па абследаванні і апрошваюць аб фактычным пражыванні ў дамах уласніка іншых асоб, што могуць валодаць якой-небудзь інфармацыяй, з афармленнем дадзеных апытання. Акрамя таго, у райаддзел звяртаюцца для ўстанаўлення месца фактычнага пражывання ўласнікаў або асоб, якія маюць права карыстання жылым домам. РАУС неабходна актывізаваць работу ў дадзеным напрамку і рыхтаваць усе неабходныя матэрыялы ў больш кароткія тэрміны.

Ёсць праблема і ў прадастаўленні інфармацыі бюро Бабруйскага філіяла РУП “Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”. А сельвыканкамам неабходна актывізаваць меры па дзяржрэгістрацыі спынення існавання знесеных домаўладанняў.

Працэдура выключэння безгаспадарных жылых збудаванняў павінна мець сістэмны і комплексны характар, было адзначана на сесіі. Яе мэта: захаванне населеных пунктаў у прывабным выглядзе і максімальнае ўвядзенне ў эксплуатацыю пустуючых зямель.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем