Карані прыцягваюць

Карані прыцягваюць

На мінулым тыдні мэр Омска Сяргей Шэлест наведаў нашу краіну з рабочым візітам. У час знаходжання ў Магілёве ён вырашыў пабываць і на Асіповіччыне — малой радзіме свайго таты.

Мікалай Дзмітрыевіч Шэлест з’явіўся на свет 13 студзеня 1942 года ў вёсцы Вязычын у шматдзетнай сям’і. Акрамя яго, бацькі гадавалі Галіну, Аляксандра, Ніну, Івана, Уладзіміра, Анатоля, Віктара і Людмілу. У 1958 годзе хлопец адправіўся на цаліну.

Сяргей Мікалаевіч нарадзіўся ў сяле Дружба Какчэтаўскай вобласці. Жыў у Казахстане, затым перабраўся ў Расію. А ў Вязычыне ніколі не быў, хаця заўсёды марыў убачыць мясціны, дзе праходзіла дзяцінства таты. І калі выдалася такая магчымасць, ахвотна скарыстаўся ёй.

У час свайго візіту паважаны госць наведаў Свіслацкі сельсавет, дзе ў гаспадарчай кнізе з 1945 па 1958 гады знайшоў звесткі пра сваіх родных, што дапамагло сістэматызаваць і ўдакладніць даныя адной з галін радаводу.

У суправаджэнні старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева і старшыні Свіслацкага сальсавета Яўгеніі Купрэенкі Сяргей Шэлест прайшоў па населенным пункце, дзе калісьці жыў бацька, а вясковыя старажылы Ганна Корбуш і Валянціна Крэўчык паказалі месца, дзе знаходзілася яго радавое гняздо.

…Кожны чалавек у пэўны перыяд жыцця імкнецца да сваіх вытокаў, пачынае вывучаць архіўныя матэрыялы, разглядае старыя фотаздымкі, знаходзіць інфармацыю пра прашчураў, шукае мясціны, звязаныя з іх жыццём. Бо, куды б чалавека не закінуў лёс, карані застаюцца ў роднай зямлі. Яны клічуць і не даюць забыцца пра сваю гісторыю.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем