Калонка рэдактара

Калонка рэдактара

Ідучы на работу ў Сусветны дзень без аўтамабіля, а гэта ўчора, разважала наконт ролі такога прывычнага транспартнага сродку ў жыцці чалавека. Калі б сучаснае фота двара любой асіповіцкай шматпавярхоўкі паказаць жыхару райцэнтра гадоў       30-40 назад, ён быў бы гарантавана ўражаны. І ў першую чаргу той колькасцю аўтамабіляў, якія літаральна напаланяюць двары, асабліва пад вечар, калі людзі вяртаюцца з работы дадому. Можа быць, парадаваўся б чалавек — маўляў, якімі багатымі ўсе сталі, а, можа быць, засмуціўся: нашто столькі, калі мы жывём у горадзе, дзе слова “далёка” датычна любой кропкі набывае ўмоўны сэнс?

Каб разважанні не былі проста думкамі, вырашыла прааналізаваць фактуру. У Дзяржаўтаінспекцыі ад-дзела ўнутраных спраў райвыканкама паведамілі, што зараз у раёне зарэгістравана 22 053 аўтамабілі фізічных асоб, 2 035 — юрыдычных і індывідуальных прадпрымальнікаў. Калі ўлічыць, што на Асіповіччыне пражывае ўсяго 44 тысячы жыхароў, адняць ад гэтай лічбы дзяцей, якія па законе не могуць мець правоў, то колькасць аўтатранспарту сапраўды ўражвае. Для паўнаты карціны: з пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана амаль 6,5 тысяч парушэнняў правіл дарожнага руху, адбылося 261 дарожна-транспартнае здарэнне з механічнымі пашкоджаннямі,       19 улічваемых, дзе пацярпелі людзі (тры загінулі, 32 паранена), у тым ліку адно ДТЗ, у якім былі траўмаваныя трое непаўналетніх. Выяўлена 58 вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення (двое здзейснілі ДТЗ), 185 — без права кіравання транспартным сродкам.

Нікога не збіраюся заклікаць забыць пра аўтамабіль: зразумела, што ад гэтай выгоды, падоранай прагрэсам, наўрад ці магчыма адмовіцца. Хаця зрабіць такі крок на адзін дзень, падтрымліваючы сусветную акцыю, было б нядрэнна. А вось садзіцца за руль не так актыўна — хіба вялікі цяжар прайсці да магазіна 700 метраў? — для асіпаўчан парада адназначна не лішняя. Гэта адно. А другое: наколькі ўтульнейшымі сталі б нашы двары, калі адтуль прыбраць хаця б тыя аўто, што стаяць мёртвым грузам альбо выкарыстоўваюцца вельмі рэдка, аднак знаходзяцца побач, бо гаспадарам лянота ісці да гаража.

Аўтамабіль — гэта пастаянныя расходы на паліва, запчасткі, патрачаны на рамонт час і нервы альбо магчымасць хутка дабрацца да па-трэбнага месца, зручнасць і пэўная свабода — вырашаць асабіста кожнаму. Усё добра, што разумна.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем