Імянны сцяг атрымала аб’яднанне прафсаюзаў Асіповіччыны

Раённым аб’яднанням прафсаюзаў Беларусі былі выдадзены імянныя сцягі, што сімвалізуюць адзінства і салідарнасць агульнай справы, рух наперад. Як адзначыў лідар нацыянальнага прафцэнтра Міхаіл Орда, для беларускага прафсаюзнага руху гэта па-сапраўднаму гістарычны факт.
Прэзентацыя сцяга прафсаюзнаму актыву Асіповіччыны прайшла на пасяджэнні прэзідыума раённага аб’яднання, якое прайшло пад началам старшыні Алены Паргачовай.