IАЖіРС нагадвае. Асаблівасці палявання…

IАЖіРС нагадвае. Асаблівасці палявання…

…на птушак

З 12 жніўня распачаты летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну, слонку, вехіра, голуба шызага, перапёлку і фазана. Здабыча дазволена ў светлы час сутак, з засады, з падыходу, з пад’езда з ужываннем маламерных судоў (без рухавікоў ці з выключанымі рухавікамі). Дазваляецца выкарыстанне гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў, забяспечаных шротам, прымяненне паляўнічых сабак усіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў. Дапускаецца і безружэйнае паляванне з выкарыстаннем лоўчых птушак.

З 2 верасня ў пералік дазволенай да здабычы птушынай дзічыны ўваходзяць рабчык і шэрая курапатка, а з 16 верасня — гусакі белалобы, шэры, гуменнік і канадская казарка. Працягнецца летне-асенні сезон палявання на птушыную дзічыну да 10 снежня 2017 года.

…на капытных

20 жніўня адкрылася паляванне на капытных: лася, высакароднага і плямістага аленяў, лань. Дазволена здабываць дарослых самцоў і селекцыйных жывёл любога полу і ўзросту на працягу сутак ружэйным спосабам з засады і з падыходу. Пры гэтым можна выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўлей, гладкаствольную паляўнічую зброю і кулявыя патроны, паляўнічыя лукі і арбалеты (пэўных параметраў).

…на баброў

З 1 верасня адкрываецца паляванне на бабра і выдру, якое працягнецца да 31 сакавіка 2018 года. Паляваць да-зволена ў светлы час сутак як ружэйным (з засады, з падыходу), так і безружэйным спосабамі. У першым выпадку дапускаецца выкарыстанне наразной (з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўлей), гладкаствольнай (з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных куляй або карцеччу) і кідальнай паляўнічай зброі. Пры безружэйным паляванні дазваляецца ўжываць капканы № 3-7, пасткі (акрамя сілкоў), а таксама паляўнічых сабак (акрамя ганчакоў і хартоў) пры адабранні пасткамі.

Паляванне на бабра і выдру, як і на іншыя нарміруемыя віды, дазволена ва ўсе дні тыдня. Разам з тым карыстальнікі паляўнічых угоддзяў могуць скарачаць устаноўленыя тэрміны, абмяжоўваць прымяненне прылад і спосабаў палявання і абавязаны праінфармаваць паляўнічага пры выдачы дазволаў на здабычу жывёлы і пуцёўкі да іх.

Пры пападанні выдры ў капкан ці пастку ў працэсе палявання на бабра ці наадварот, дазвол закрываецца па фактычна здабытай жывёле. Калі паляўнічы знайшоў ва ўстаноўленай лоўчай прыладзе жывёлу, на здабычу якой дазволу няма, ён павінен, не вымаючы звера, праінфармаваць аб гэтым карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость