Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Праз некалькі дзён мы бу-дзем перажываць пасхальную таямніцу нашага адкуплення. Уваскрасенне Езуса Хрыста — перамога над смерцю, збаўленне чалавека ад улады граху і дарога ў Нябеснае Валадарства. Гэтую радасць абвяшчалі апосталы, якія спаткалі Змёртвыхпаўсталага Езуса, а сёння абвяшчаюць усе хрысціяне. Нашае жыццё без змёртвыхпаўстання Хрыста было б безнадзейнаю пусткаю без будучыні.

На гэтыя святочныя дні жадаю ўсім жыхарам нашага горада і раёна, каб Уваскрослы Езус дакрануўся да вашых сэрцаў і напоўніў іх жывою вераю, нязломнай надзеяй на ўдзел у Яго хвале, пераменіў вашыя смуткі ў радасць і даў упэўненасць у перамозе дабра і любові!

Жадаю благаслаўлёных і радасных святаў!

Запрашаем на Святую Імшу:

17.04 — Вялікі Чацвер — а 18.00,

18.04 — Вялікая Пятніца — а 18.00

19.04 — Вялікая Субота — а 21.00.

20.04 — Пасха — а 12.00.

Настаяцель парафіі Божай Міласэрнасці айцец Натанаэль.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем