Гродзянский сельисполком Осиповичского района в числе лучших

Гродзянский сельисполком Осиповичского района в числе лучших

Саветы за работай

Галіна Кірыновіч узначаліла сельсавет пазалетась. Землякі аказалі ёй давер за няўрымслівы характар, настойлівасць і мэтанакіраванасць, уменне ладзіць з людзьмі і жаданне зрабіць жыццё вакол больш прыгожым і лепшым.

— Як былы кіраўнік спраў прызвычаіўся да старшынёўскіх клопатаў?

— Працую ў сельсавеце не адзін дзясятак гадоў — усю саветаўскую «кухню» добра ведаю. З прыняццем на сябе абавязкаў кіраўніка дадалося яшчэ больш адказнасці. Пастаянная сувязь з людзьмі, штодзённае вырашэнне пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва, навядзенне і пад-трыманне парадку на зямлі, асабістыя праблемы грамадзян — штодзённа ў полі зроку.

— Што ўдалося зрабіць летась?

— У першую чаргу — добраўпарадкаванне. Ліквідавалі  86 несанкцыянаваных сметнікаў, вырубілі амаль гектар кустоўя, спілілі 19 аварыйных дрэў на могілках у Градзянцы, Асаўку, Каменічах і каля паўтысячы пасадзілі ўздоўж вуліц Кастрычніцкай і Школьнай у Градзянцы, знеслі 5 састарэлых безгаспадарных дамоў, правялі рэкультывацыю міні-палігона ў Градзянцы. Каб падтрымліваць чысціню і парадак, праводзяцца суботнікі, выпісваюцца прадпісанні. Усяго на патрэбы па навядзенні парадку на зямлі асвоена крыху больш за 16 тысяч рублёў.

— Хто дапамагае выканкаму ў вырашэнні пастаўленых задач?

— Галоўныя памочнікі ў рабоце, безумоўна, дэпутаты, старасты маланаселеных вёсак і старшыні селькамаў — усяго 16 чалавек. У любую хвіліну яны гатовы падставіць плячо. Заўсёды з адказнасцю ставяцца да вырашэння любога пытання народныя выбраннікі раённага і мясцовага Саветаў Віктар Шэўчанка і Галіна Цалкоўская, старшыні Гра-дзянскага і Каменіцкага селькамаў Анатоль Лосеў і Ірына Каладзінская, кіраўнікі лясніцтваў Аляксандр Сідэнка, Сяргей Сергіевіч, а таксама Леанід Дражын, дырэктар школы Алена Міхайлоўская, прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства Віталь Карпянюк і Генадзь Кашлач. Іх аб’ядноўвае адна характэрная рыса — неабыякавасць да лёсу сваёй малой радзімы. Актывісты інфармуюць, каму з жыхароў патрабуецца дапамога, праводзяць прафілактычную работу з асобамі, схільнымі да асацыяльнага ладу жыцця, арганізоўваюць насельніцтва для правядзення масавых мерапрыемстваў, суботнікаў.

— Важны кірунак — ідэалагічная работа…

— Яна накіравана на цеснае супрацоўніцтва з насельніцтвам па пытаннях грамадска-палітычнай дзейнасці. Дапамагаюць 6 ідэолагаў, што працуюць ва ўстановах адукацыі, культуры, сельгасарганізацыі. У Каменіцкім вучэбна-педагагічным комплексе надаецца ўвага патрыятычнаму выхаванню. Ёсць піянерская, камсамольская арганізацыі. На кантролі і падпіска на перыядычныя выданні.

— Што ў планах?

— Мноства карысных спраў і ажыццяўленне цікавых ідэй. Пытанні і праблемы? А як жа без іх? Будзем вырашаць сумеснымі намаганнямі, таму што ад актыўнай жыццёвай пазіцыі кожнага жыхара, асабістай прынцыповасці і неабыякавасці залежыць будучыня сям’і, вёскі, дзяржавы.

Візітная картка

У склад Градзянскага сельсавета ўваходзіць 8 населеных пунктаў, тут існуе 389 асабістых гаспадарак, пражывае 789 чалавек, з іх 460 працаздольных, 229 пенсіянераў, 100 дзяцей, 142 адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, 3 воіны-інтэрнацыяналісты, 26 інвалідаў, 11 шматдзетных сем’яў.

На тэрыторыі знаходзяцца ААТ “Каменічы”, Градзянскае і Каменіцкае лясніцтвы, лесаўчастак Асіповіцкага лесапункта ААТ “Фандок”, ПГУП “Эксклюзіўбуд”, Каменіцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, пры ім працуе філіял музычнай школы; урачэбная амбулаторыя і фельчарска-акушэрскі пункт, дзве ўстановы культуры, столькі ж сельскіх бібліятэк, аддзяленняў паштовай сувязі, чыгуначная станцыя, 4 магазіны.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость