Гродна прымаў журналістаў

Гродна прымаў журналістаў

У пятніцу ў Гродна прайшоў рэспубліканскі семінар “Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі”.

Для дэлегацый ад кожнай вобласці арганізатарамі гэтага маштабнага мерапрыемства была прадугледжана асобная праграма. Першым пунктам у ёй для журналістаў Прыдняпроўскага краю было наведванне рэдакцыі газеты “Гродзенская праўда”. Уразіла не толькі аператыўнасць работы, але і музей выдання. Шмат новага магілёўскія газетчыкі даведаліся пры наведванні інтэрактыўнага цэнтра навукі і тэхналогій “Совушка”, які існуе пры Гродзенскай абласной бібліятэцы імя Я.Карскага, дзе створаны сапраўды выдатныя ўмовы для развіцця дзіцячай творчасці і інтарэсу да кнігі. Цікава было пабываць у студыях тэлерадыёкампаніі “Гродна” і даведацца аб тонкасцях тэлеэфіру. Завіталі і да гродзенскіх радыйшчыкаў. Так як мэтай семінара было ў тым ліку агульнае знаёмства з Гродзеншчынай, стаў карысным і візіт на адно з асноўных яе прадпрыемстваў — ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, які з’яўляецца добрым прыкладам не толькі паспяховага развіцця вытворчасці, але і рознабаковага клопату пра сваіх працаўнікоў.

Пленарнае пасяджэнне, якое прайшло ў Гродзенскім аблвыканкаме, адкрыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна падкрэсліла важнасць СМI ў інфармацыйным забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Адметна, што мерапрыемства якраз праходзіла ў асаблівы перыяд: нядаўна адбыўся V Усебеларускі народны сход, а наперадзе беларусаў чакае не менш значымая палітычная падзея — выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Таму, безумоўна, інфармацыйная работа набірае новы імпульс. СМI — актыўныя ўдзельнікі пераўтварэнняў, а іх галоўная задача — фарміраваць у людзей адказнасць за сваю краіну. Дарэчы, зараз у Беларусі працуе 5 тысяч друкаваных выданняў, больш за 200 айчынных і замежных тэлеканалаў — падобная канкурэнцыя толькі матывуе рабіць якасны медыйны прадукт, а для любых СМI гэта прыярытэт. Наконт рэгіянальнай прэсы выказаўся памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Гродзенскай вобласці Сяргей Раўнейка: “Рэгіянальныя СМI павінны быць не проста крыніцай інфармацыі. Яны павінны стаць дыскусійнай пляцоўкай, на якой абмяркоўваюцца актуальныя для рэгіёна праблемы”.

Семінар меў высокую інфармацыйную насычанасць, таму ўдзел у ім быў рознабакова плённым. Такога меркавання, выказанага многімі ўдзельнікамі сустрэчы, прытрымліваецца і асіповіцкая “раёнка”.

гродно02
У музеі газеты «Гродзенская праўда»
гродно03
Прылада працы Васіля Быкава
гродно01
У музеі газеты «Гродзенская праўда»
гродно04
Тэлерадыёкампанія «Гродна»
гродно06
Тэлерадыёкампанія «Гродна»
гродно05
Тэлерадыёкампанія «Гродна»
гродно07
Гродзенскія дыджэі за работай
гродно08
У маёнтку «Каробчыцы» ААТ «Гродзенскі мясакамбінат»

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем