Если есть хорошая идея — ее нужно осуществлять

Если есть хорошая идея — ее нужно осуществлять

План Івана Бурака

28 сакавіка стартаваў чарговы Тыдзень лесу — традыцыйная акцыя, якая мае на мэце паляпшэнне якасці айчынных лясных угоддзяў, навядзенне парадку ў рэкрэацыйных зонах.

Па інфармацыі ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, сёлета ў ёй пажадалі прыняць удзел 503 валанцёры. Сярод неабыякавых трэба ўзгадаць навучэнцаў сярэдніх школ №№ 1, 3, 4 і прафесійна-тэхнічнага каледжа, супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях, следчага камітэта, бюро судова-медыцынскіх экспертыз, работнікаў ДЭУ № 73 і УКП ЖКГ, райвыканкама, народных выбраннікаў райсавета дэпутатаў.

Не застаўся ўбаку ад важнай справы і адзін з найбольш паважаных ветэранаў лясной гаспадаркі — Ганаровы лесавод БССР, былы ляснічы Вяззеўскага лясніцтва Іван Бурак.

Іван Сцяпанавіч звярнуўся да кіраўніцтва лясгаса са смелым планам развіцця дэндрарыя Вяззеўскага лясніцтва. Асноўныя ідэі праекта — пераўтварыць утылітарны аб’ект лесагаспадарчай інфраструктуры ў прыгожы батанічны сад з элементамі паркавай архітэктуры і ўжываць для яго добраўпарадкавання выключна прыродныя, экалагічна чыстыя, матэрыялы — былі прыняты без агаворак.

Работы плануецца пачаць якраз падчас Тыдня лесу, а аўтар прапановы мае намер прымаць у іх самы актыўны ўдзел. І пачэсны ўзрост — амаль 85 гадоў! — таму зусім не перашкода!

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем