Дзе веды на полках чакаюць…

Дзе веды на полках чакаюць…

Значэнне бібліятэк у жыцці грамадства, яго культуры цяжка пераацаніць. Чалавек пачынае знаёміцца са шматгранным кніжным светам з першых гадоў жыцця. Яшчэ з дзяцінства мы ведаем, што бібліятэка — гэта дом кнігі. Менавіта дом, таму што ў ім сабрана вялікае  мноства рознай літаратуры, гэта месца, дзе чытач можа акунуцца ў свет фантастыкі ці дэтэктываў, прыроды ці гісторыі. Казачныя героі і падарожжы пераносяць юных чытачоў у свет мрой, дзе падзеі вучаць агульначалавечым каштоўнасцям…

З даўніх часоў кнігі мелі вялікае значэнне для чалавека. Калі не было магчымасці чытаць, людзі з задавальненнем слухалі розныя гісторыі, а потым з цягам часу спачатку ад рукі, пасля на друкарскіх машынках пісалі гэтыя гісторыі. Сёння вельмі развіты лічбавы свет, але ўсё роўна нішто не заменіць папяровую кнігу! Тоўстую ці тонкую, новенькую, з пахам друкарскай фарбы ці старую, з крохкім пераплётам… Гэтая вялікая папяровая вынаходка дапамагае захоўваць, назапашваць і перадаваць вопыт, мудрасць і веды з пакалення ў пакаленне. А вось заслуга ў тым, што многія кнігі і рукапісы дайшлі да нашых дзён, належыць бібліятэкам і іх цудоўным работнікам.

Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка раёна — гэта 26 бібліятэк: раённая, гарадскія №№ 1 і 2, Савецкая, Ялізаўская, Татаркаўская і 20 сельскіх. Пра іх работу і даведаліся больш падрабязна ў загадчыка аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці раённай бібліятэкі Зоі Пышнай:

— Наша бібліятэчная сетка мае ўніверсальны кніжны фонд, які налічвае больш за 328 тысяч экзэмпляраў рознажанравай літаратуры. Дарэчы, толькі за апошнія восем месяцаў паступіла 1 547 кніг. Сёння нашымі паслугамі ў раёне карыстаюцца 17,4 тысячы чытачоў. Кнігавыдача складае больш за 290 тысяч асобнікаў літаратуры. Усе бібліятэкі   камп’ютарызаваны, маюць выхад у інтэрнет і электронную пошту. Арганізавана 29 працоўных месцаў для карыстальнікаў.

Пры бібліятэках дзейнічае 19 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, 33 клубы па інтарэсах для розных катэгорый карыстальнікаў. Афіцыйны сайт установы задавальняе запыты чытачоў і адлюстроўвае ўвесь спектр дзейнасці бібліятэк сеткі.

Абслугоўваюць чытачоў 55 бібліятэчных спецыялістаў, праца якіх вельмі шматгранная: мы працуем са старшакласнікамі і бацькамі, педагогамі, проста аматарамі добрай кнігі. Бібліятэкары павінны выдатна разбірацца ў кніжных навінках, якія да нас паступаюць, умець падабраць чытачу літаратуру па інтарэсах. Да таго ж рэгулярна праводзім творчыя мерапрыемствы, літаратурныя сустрэчы, пасяджэнні клубаў.

Сектарам па абслугоўванні дзіцячага чытача гарадской бібліятэкі № 1 у рамках Года гістарычнай памяці распрацаваны і рэалізуецца інфармацыйна-адукацыйны праект грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і падлеткаў “Ідзём шляхам памяці”. У гэтым праекце актыўна ўдзельнічаюць воінская часць 12180, ваенна-гістарычны клуб “Штык”, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”.

Летам бібліятэкі вялі працу па рэалізацыі праекта летняга чытання “Лета ў рэжыме 3D: Двор. Дзеці. Вольны час”. Усяго падрыхтавана 216 мерапрыемстваў, іх удзельнікамі сталі 1 667 дзяцей і падлеткаў.

Дараганаўская сельская бібліятэка прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры” і ўзнагароджана Дыпломам   III ступені за рэалізацыю пошукава-даследчага праекта “Сям’я Дараган у гісторыі Асіповіцкага краю”.

Дарэчы, работнікі бібліятэк рэгулярна праводзяць цікавыя мерапрыемствы і ўдзельнічаюць у розных конкурсах і выставах, папулярызуючы кнігу сярод людзей рознага ўзросту.

 

 

Последние новости

Общество

Жыхароў аграгарадка Ясень абслугоўвае магазін Глускага адасобленага структурнага падраздзялення Клічаўскага райста

27 июля 2025
Читать новость
Общество

По данным Главного статистического управления Могилёвской области, розничный товарооборот Осиповичского района в I полугодии составил 181,5 млн руб

27 июля 2025
Читать новость
Общество

В “Белбланкавыде” всегда подберут желаемое

27 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 26 июля для всех знаков зодиака

26 июля 2025
Читать новость
Общество

Иностранцы без ВНЖ: как правильно сдать жилье и узаконить трудовые отношения

25 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью одному из наиболее известных мировых изданий

25 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем