Достижения Осиповичского хлебозавода

Достижения Осиповичского хлебозавода

Мы такія, які хлеб нам падабаецца

Хлеб не толькі незаменны прадукт харчавання: патрэба ў ім з’яўляецца часткай нацыянальнага менталітэту і індыкатарам дабрабыту

Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

d.savrickiy@gzt-akray.by

Чвэрць стагоддзя таму Асіповіцкі хлебазавод выпускаў усяго чатыры віды хлеба: фармавы, батон і сайка, рагалік ды некалькі тортаў. Сёння асартымент складаецца з 50 відаў хлеба і 40 найменняў кандытарскай прадукцыі. Яшчэ адна прынцыповая розніца: пераважная большасць актуальнага асартыменту выпускаецца ўпакаванай, нарэзанай і з невялікай вагой.

Натуральна, узгаданыя перамены маюць прычыны і вядуць да пэўных наступстваў — не заўсёды відавочных спажыўцам, але пільна ўлічваемых вытворцамі ў перспектыўных планах. У такой канкурэнтнай галіне, як хлебапячэнне, немагчыма ўтрымацца без правільна выбранай стратэгіі.

Аб тым, наколькі ўдалы шлях развіцця выбралі нашы хлебапёкі, дае ўяўленне вынік сёлетняга галіновага агляду якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смакота ”, які праводзіцца пры падтрымцы Мінсельгасхарчу. Неафіцыйна яго называюць беларускім хлебным Оскарам — таму што ацэнку прэтэндэнтаў робяць самыя кампетэнтныя эксперты-дэгустатары нашай краіны, а пераможцы атрымліваюць важныя бонусы ў рэкламнай раскрутцы. Напрыклад, з гэтага года дазваляецца выдзяляць прызавую прадукцыю выразнымі этыкеткамі з лагатыпам “Смакота-2021”.

Такія знакі — два гран-пры, пяць залатых і чатыры сярэбраных — атрымалі 11 асіповіцкіх вырабаў: у гэтым спісе прысмакі мучныя “Песочный пирог Черника”, пірог з тварагом і цукатамі, хлеб “Ветлівы”, “Журавушкін”, “Каласок з семачкамі”, “Каласок дэсертны”, батон “Лапіцкі”, торты “Асіпаўчанка” і “Асіпаўчанін”, прысмакі мучныя “Чараўніца” і “Коврижные с начинкой”.

…Хлеб адносіцца да так званых тавараў Гіфена, для якіх характэрна спалучэнне высокай запатрабаванасці ў цэлым і адмоўнай залежнасці гэтай патрэбы ад даходу канкрэтнага спажыўца. У класічным выглядзе гэта азначае, што чым вышэй дабрабыт, тым менш чалавек спажывае таго ж хлеба, замяняючы яго больш дарагімі прадуктамі.

На працягу даволі доўгага перыяду аб’ём хлебнага рынка нашай краіны штогод змяншаўся на 1-2 працэнта, што, безумоўна, вытворцаў трывожыла. Але яны знайшлі выйсце, пераарыентаваўшы таварны асартымент у бок прадуктаў для здаровага харчавання і рэвалюцыйных змен у смакавай палітры. Рынак на змены зрэагаваў адэкватна: апошнім часам аб’ёмы спажывання стабі-лізаваліся, прычым на фізіялагічна-абгрунтаваным узроўні.

На Асіповіцкім хлебазаводзе да справы падыйшлі з некалькіх бакоў. У плане саставу звярнулі ўвагу на павелічэнне колькасці карысных рэчываў, вітамінаў, мінералаў, звялі да магчымага мінімуму наяўнасць глютэну і кансервантаў. Па арганалептыцы зрабілі акцэнт на кансістэнцыі (так званы “пухнаты” хлеб) і арыгінальнай рэцэптуры (бяздрожжавы хлеб, хлеб з соладам і разнастайнымі прысмакамі).

Ну і даволі паспяхова працуюць над стварэннем тэрытарыяльных брэндаў. Спіс з узгаданых вышэй батона “Лапіцкі”, тортаў “Асіпаўчанін” і “Асіпаўчанка” дапоўніў хлеб “Ялізаўскі поспех”.

Дарэчы, яшчэ крыху аб поспехах. На Міжнародным дэгустацыйным конкурсе харчовай прадукцыі “Лучший продукт Прод-экспо-2021” у намінацыі “багеты” было прадстаўлена 30 узораў. Асіповіцкі “Багет сырны”  атрымаў сярэбраны медаль.  Узнагарода патрапіла на завод напярэдадні прафесійнага свята, так што дасягненне атрымалася сімвалічнае.

Последние новости

Общество

Сегодня — только о хорошем

2 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о мирных переговорах по Украине: хоть на Луну, но надо садиться за стол и разговаривать

1 августа 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: поставить на колени Беларусь и Россию никому не удастся

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Прямая линия с первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

1 августа 2025
Читать новость
80 лет Великой Победе

Да працы і абароны — аднолькава сумленна

1 августа 2025
Читать новость
Общество

Герой Беларуси, первая белорусская женщина-космонавт Марина Василевская посетила Осиповичи

1 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем