Днямі пачалася рэалізацыя бадай самага доўгачаканага землякамі праекта — будаўніцтва станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўночны”

Днямі пачалася рэалізацыя бадай самага доўгачаканага землякамі праекта — будаўніцтва станцыі абезжалезвання на водазаборы “Паўночны”

Па інфармацыі Асіповіцкага філіяла “Бабруйскводаканал”, фінансаванне вядзецца праз інвестыцыйную праграму Магілёўскай вобласці і разлічана на два гады. Сёлета плануецца завяршыць першую будаўнічую чаргу — стварыць комплекс неабходных збудаванняў непасрэдна на водазаборы “Паўночны”. Гэта дазволіць забяспечыць пітной вадой нарматыўнай якасці каля 90 працэнтаў гарад-скога насельніцтва. Другая будаўнічая чарга (2023 год) уключае ў сябе закальцоўку сеткі гарадскога водаправода, рэканструкцыю ўсіх свідравін водазабора “Паўночны” і шэраг іншых работ.

З гэтай нагоды трэба адзначыць, што будуемы зараз магістральны вадавод ад водазабора “Паўднёвы” да мікрараёна вуліцы Чарняхоўскага аўтаматычна мяняе сваё прызначэнне. Калі першапачаткова ён меў прыярытэт як інструмент для паніжэння канцэнтрацыі жалеза ў пітной вадзе на паўночным баку горада, то зараз яго галоўная роля — павышэнне надзейнасці сістэмы водазабеспячэння. Доўгі час паўночная і паўднёвая часткі асіповіцкага водаправода злучаліся толькі адной “трубой”, і яе выхад са строю мог прывесці да вялікіх непрыемнасцей. Стварэнне яшчэ аднаго “аб’яднаючага пункта” гэтую пагрозу здымае цалкам.

Нагадаем, што першапачаткова праблему якасці пітной вады на паўночнай частцы Асіповічаў планавалася вырашыць з дапамогай Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, аднак у 2020 годзе супрацоўніцтва было спынена па ініцыятыве гэтай фінансавай установы. Пошук альтэрнатыўных крыніц фінансавання патрабаваў часу, аднак атрымалася сімвалічна: адна з важных праблем горада можа быць вырашана да яго 150-годдзя.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем