Династия осиповичских медработников

Іх ведаюць не толькі ў твар

Адной з вядомых дынастый асіповіцкіх медыкаў з’яўляецца сям’я Краўцовых. Гэта прозвішча ў многіх на слыху, хтосьці ўдзячны за своечасова аказаную кваліфікаваную дапамогу, камусьці гэтыя людзі дапамаглі сарыентавацца з выбарам будучай прафесіі, а для іншых сталі ўзорам адносін да навакольных.

Першым урачом у родзе стала Ганна Пятроўна Шульга. Нарадзілася ў 1909 годзе, скончыла медыцынскае вучылішча і пачала працоўны шлях у сельскай бальніцы. Калі разам з мужам прыехала ў Беларусію, пачала працаваць на станцыі Нясята Клічаўскага раёна раз’язным фельчарам на чыгуначным участку Брыцалавічы-Друць. Ездзіла па населеных пунктах, аказвала дапамогу людзям з рознымі захворваннямі, траўмамі. Удзельніца ваенных дзеянняў, не раз выратоўвала партызан, залечвала атрыманыя імі раны.

Яе дачка Аляўціна Пятроўна Краўцова пайшла па матуліным шляху. Пасля заканчэння Мінскага медвучылішча № 3 у 1965 годзе была накіравана ў Асіповіцкую паліклініку зубным урачом. Працаваць даводзілася не толькі ў стацыянарных умовах: лячыла маленькіх пацыентаў у дзіцячых садах і спецшколе-інтэрнаце, прызыўнікоў у ваенкамаце і рабочых на кардонна-руберойдавым заводзе. Заўсёды ставілася адказна да даручанай справы, са спачуваннем адносілася да пацыентаў, актыўна вяла прафілактычную работу. Прафесіяналізм Аляўціны Пятроўны быў ацэнены: яна атрымала першую кваліфікацыйную катэгорыю.

Яе муж Сяргей Фёдаравіч Краўцоў пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медінстытута быў накіраваны ў Ясенскую ўчастковую бальніцу. Праз нейкі час маладога спецыяліста перавялі ўрачом-траўматолагам Асіповіцкай райбальніцы, а ў 1974 г. ён быў прызначаны загадчыкам хірургічнага аддзялення. Доктар Краўцоў ніколі не задавальняўся тым, што ёсць, імкнуўся ўдасканальваць работу апаратуры, абнаўляць старыя тэхналогіі. Зрабіў некалькі рацпрапаноў: прыстасаванне для дыстанцыйнага ўпраўлення электрааспіратарам; дыстанцыйная сувязь паміж аперацыйнай і пастом дзяжурнай медсястры; шкілетнае выцягванне за локцевы адростак з дапамогай спіцы Кіршнера замест скобы Цыто; сістэма адвядзення наркатычных сумесяў ад наркознага апарата і хворага. Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, знакам М.І. Пірагова «За заслугі ў гуманнай дзейнасці саюза таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР», знакам «Выдатнік аховы здароўя».

Атмасфера ў доме Краўцовых была працята бальнічнымі клопатамі за лёс медустановы і здароўе пацыентаў. У ёй вырасла дачка і заканамерна выбрала сабе прафесію ўрача. Маргарыта Сяргееўна Бондар скончыла медінстытут у 1981 го-дзе. Год працавала ўрачом-інтэрнам у Мінскай абласной клінічнай бальніцы, а потым тры гады ўчастковым урачом Талькаўскай бальніцы. З 1985 года — урач-тэрапеўт Асіповіцкай ЦРБ. Доўгі час загадвала тэрапеўтычным аддзяленнем райпаліклінікі.

Мужа выбрала таксама са свайго асяроддзя. Пётр Вітальевіч Бондар — выпускнік Беларускага дзяржаўнага медінстытута. Як і жонка, крыху працаваў у Талькаўскай участковай бальніцы, а з 1985 года пераехаў у наш райцэнтр. Спачатку працаваў хірургам райбальніцы, затым намеснікам галоўнага ўрача па абслугоўванні насельніцтва, галоўным урачом чыгуначнай бальніцы, а потым — галоўным урачом ЦРБ. За час яго работы было шмат зроблена для прывядзення ў належны парадак аб’ектаў аховы здароўя Асіповіччыны.

Іх сыны Вадзім і Сяргей Бондары працягнулі дынастыю, таксама сталі медыкамі.

І сястра Маргарыты Ірына Сяргееўна Шастакова — доктар. Працавала ў вузлавой бальніцы тэрапеўтам, затым урачом функцыянальнай дыягностыкі. Дарэчы, фельчарам медустаноў раёна была і яе свякроў Ларыса Мацвееўна Шастакова.

Некаторыя героі гэтага матэрыялу ўжо пайшлі з жыцця, іншыя знаходзяцца на заслужаным адпачынку, а маладое пакаленне працягвае справу папярэднікаў. Фамільную справу.

Зінаіда Пацкевіч, старшыня савета ветэранаў ЦРБ.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость