Дамы, двары, крамы і завулкі…

Дамы, двары, крамы і завулкі…

Сёлета Асіповічы адзначаюць юбілей. Горад пастаянна развіваецца. Шмат робіцца па яго добраўпарадкаванні —газета расказвае пра гэта рэгулярна.

А якім бачаць свой горад яго жыхары? Прынамсі, у кожнага ёсць свае ўпадабаныя месцы. Пацікавіліся ў землякоў, дзе яны любяць бавіць час.

 

Галіна Шаплыка:

— Часта бываю ў парку, гуляю да лесу, Цяплух, наведваю “Царскае сяло”, дзе таксама вельмі прыгожа і ўтульна. Зараз жыву ў кватэры на вуліцы Сумчанкі, куды перабраліся з прыватнага дома на ўскрайку паўднёвага боку Асіповіч, бо з намі жыў тата — удзельнік вайны, якому неабходны былі больш зручныя ўмовы. І хоць “поўдзень” горада выглядае менш прэзентабельна, але і цяпер цягне туды, дзе засталося шмат знаёмых.

Дзмітрый Гапееў:

— Нікуды асабліва не хаджу. Але гарадскі парк — выключэнне. Вельмі падабаецца яго ўбранства. Трэба аддаць належнае камунальнай службе, работнікі якой падтрымліваюць тэрыторыю ў прыстойным выглядзе. Гэта месца падыходзіць для адпачынку людзей розных узростаў. Горкі, скульптурныя кампазіцыі, фантаны — усё размешчана зручна і прыгожа. Калі прыедуць мае сябры з Расіі, першай справай павяду іх у парк.

Дзмітрый Далгаполаў:

— Жыву на Баме. Але майму сэрцу даражэй Савецкі пасёлак, дзе прайшлі гады дзяцінства. Там цудоўная прырода, запамінальныя краявіды. З сябрамі будавалі шалашы, зямлянкі, прыдумлялі розныя гульні. Не сачылі за часам, забываліся пра вячэру — бацькі не маглі даклікацца дадому. І наогул люблю горад, у якім жыву.

Валянціна Патапейка:

— У горадзе шмат прыгожых мясцін, і для дзетак хапае розных забаў. Унукі любяць гуляць на дзіцячых пляцоўках. А вось я жыву на вуліцы Кутузава ў Чаромушках, дык нам і на раку ехаць не трэба: у двары свой вадаём. Вельмі хацелася б, каб падсыпалі гравію на дарогу і вада не сцякала ў агарод. Каб і мы маглі глядзець на сваю вуліцу і радавацца.

Марта Раманько і Дзіяна Лопіч:

— Асаблівых славутасцей у Асіповічах няма. Але з таго, што ёсць, мы б вылучылі кінатэатр “Радзіма” і прылеглую да яго тэрыторыю. Падабаецца вакзал. Не, не сам будынак, а сушы-кафэ “Румфуд”, якое там знаходзіцца. Ахвотна ходзім у гэту ўстанову. А яшчэ, калі пацяплее, паедзем на гарадскі пляж. Гэта таксама адно з нашых любімых месцаў.

Безумоўна, кожны чалавек любіць мясціну, дзе ён жыве, і хоча бачыць навокал чысціню і парадак. А вось уяўленні пра інфраструктуру свайго населенага пункта ў жыхароў розныя. Ды толькі часта, нягледзячы на ступень добраўпарадкаванасці наваколля, людзі любяць свой родны куточак. За тое, што з ім звязаны цёплыя ўспаміны, глыбокія пачуцці, лепшыя гады. І нават пакідаючы горад на нейкі час, чалавек у думках імкнецца сюды. Дзе было ўтульна і камфортна, дзе дрэвы былі вышэйшымі, а трава — зелянейшай…

 

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем