Цуды пад Новы год на Асіповіччыне

Цуды пад Новы год на Асіповіччыне

5578

51 змешаная артылерыйская група аказвае дапамогу дзецям з асаблівасцямі ў развіцці, якія займаюцца ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На добраахвотна сабраныя ваеннаслужачымі грошы былі набыты навагоднія падарункі, якія камандзір часці палкоўнік Дзмітрый Пестаў 24 снежня ўручыў падшэфным.

І ВОСЬ ТАКІЯ ЦУДЫ

У дзіцячым сацыяльным прытулку ў Ясені перад святам пабывалі шматлікія госці. У чарговы раз завітаў да яго выхаванцаў і начальнік Асіповіцкага райаддзела Упраўлення Следчага камітэта краіны па Магілёўскай вобласці Аляксандр Друзік. Сустрэча хоць і была нядоўгай, але цёплай і радаснай. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ў свой адрас шчырыя пажаданні шчасця, дабра, любові і ўдачы, а таксама салодкія падарункі.

У аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў прыраённым Цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва навагодняя праграма распачалася з прадстаўлення “У гасцях у ёлачкі зялёнай”, падрыхтаванага самімі наведвальнікамі ўстановы, работнікамі райцэнтра культуры і навучэнцамі дзіцячай музычнай школы № 2. Ёлка, прыгожыя шары, мішура, увага гледачоў і іх дружныя апладысменты, падарункі стварылі па-сапраўднаму святочную атмасферу і падарылі выхаванцам аддзялення масу станоўчых эмоцый.

У якасці спонсараў выступілі ТАА “Белга-Прам”, хлебазавод, СТАА “Сіці голд груп”. Гуманітарную дапамогу таксама аказала беларускае грамадскае аб’яднанне “Хрысціянскае служэнне духоўнаму адраджэнню асуджаных”.

У раённым Цэнтры культуры традыцыйна ў рамках рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прайшла дабрачынная ёлка. Яна сабрала лепшых вучняў школ — пераможцаў розных конкурсаў і алімпіяд, дзяцей са шматдзетных і маламаёмных сямей, выхаванцаў апякунскіх і прыёмных сямей, дамоў сямейнага тыпу.

З прывітальным словам да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шаўлюга, а святочную праграму падрыхтаваў Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. Падчас яе можна было не толькі прыняць удзел у вясёлых гульнях, але і пазнаёміцца адзін з адным. Заўсёды ў цэнтры ўвагі былі Дзед Мароз са Снягуркай. Вакол панавалі добры настрой і дзіцячы смех. Напрыканцы хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі цудоўныя салодкія падарункі ад райвыканкама.

Да Асіповіцкай спецшколы-інтэрнат дарогу ведаюць не толькі многія мясцовыя арганізацыі, але і з іншых рэгіёнаў краіны. Яны — частыя госці ў дзяцей, якім асабліва патрэбны людская ўвага, цяпло і ласка. Не сталі выключэннем і навагоднія святы, якія з нецярпеннем чакалі выхаванцы. Школа была па-дамашняму прыбрана, ёлка зіхацела рознакаляровымі шарамі і прыгожымі гірляндамі. А пад ёй, як і ва ўсіх сем’ях — падарункі. Плюс, для дзяцей была арганізавана паездка ў сталіцу на навагодняе шоу, якое праходзіла ў “Мінск-Арэне”.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Армия

Ансамбль 51-й артбригады — лауреат первой премии фестиваля «Звезда»

27 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

В Осиповичах шалость с огнем привела к пожару

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Синоптики не радуют: конец апреля и начало мая встретят нас ветром, дождём и ночными заморозками до -3°C

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 апреля для всех знаков Зодиака

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость