Чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый

пад старшынствам кіраўніка раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталлі Шаўчэнка прайшла днямі з удзелам намесніка старшыні райвыканкама Ганны Землянухінай.

На абмеркаванне было вынесена некалькі пытанняў. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Iрына Раманчук выступіла з дакладам аб падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 73-й гадавіны вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 145-годдзя з дня заснавання горада, а намеснік начальніка аддзела, загадчык сектара ідэалагічнай работы Iгар Петух падрыхтаваў інфармацыю наконт арганізацыі працы па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і воінскіх пахаваннях на тэрыторыі Асіповіччыны. З прапановамі выступіў кіраўнік райарганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Аляксандр Пузік.

Усе грамадскія аб’яднанні, палітычныя партыі і прафсаюзныя арганізацыі зарыентаваны на актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святкаванню адзначаных вышэй свят. 3 ліпеня будуць арганізаваны мэтавыя пляцоўкі ў рамках акцыі «Упрыгожым Беларусь кветкамі». Улічаны прапановы па добраўпарадкаванні тэрыторыі і г.д.

Ганна АБРАМКIНА.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем