Бліжэй да чытачоў: 17 снежня – Дзень падпісчыка “Асіповіцкага края”! Заставайцеся з намі!

Бліжэй да чытачоў: 17 снежня – Дзень падпісчыка “Асіповіцкага края”! Заставайцеся з намі!

Падпісацца на раённую газету “Асіповіцкі край” можна з любога месяца ў мясцовых аддзяленнях сувязі і праз АРIП. 

Кошт падпіскі: на 1 месяц — 4, на квартал — 12, на паўгоддзе — 24 рублі.

Падпісная кампанія ў разгары. Арганізацыі вызначаюць спіс выданняў, якія будуць чытаць у бліжэйшыя паўгода, землякі звяртаюцца да свайго паштальёна, многія знаёмяцца з каталогам газет і часопісаў. А як ідзе падпіска ў аддаленых кропках Асіповіччыны?

У Градзянскім аддзяленні паштовай сувязі з усёй інфармацыяй для падпісчыкаў можна пазнаёміцца на стэндзе.

Вячаслаў Герасіменя, які набываў неабходны тавар, гаворыць: “Хоць жыву тут толькі 3 гады — былы мінчанін, але калі-нікалі трымаю ў руках “раёнку”. Цікаўлюся і навінамі, і аб’явамі”.

Начальнік пошты Алена Сергіевіч зазначае: “У нас 52 падпісчыкі “АК”. Сама таксама ў ліку вашых чытачоў, у школьныя гады нават пісала ў газету”.

Станіслава Станіславаўна Паркалава разам з мужам Іванам Фамічом жывуць ужо 56 гадоў. “Столькі ж і газету мясцовую выпісваем, — дзеліцца жанчына. — Раней атрымоўвалі цэлую пачку выданняў, а зараз толькі “раёнку” і “Народны доктар”. На эстакадзе адпрацавала 36 гадоў, гаспадар — 44 гады майстрам у гаражы”.

Паштальён Каменіцкага аддзялення сувязі дастаўляе газету ў 44 дамы. Некаторыя прызнаюцца, што ў мэтах эканоміі выпісваюць “раёнку” на 2 сям’і. Начальнік Алена Каўко канстатуе: “Колькасць экзэмпляраў розных выданняў, якія выпісваюцца нашымі жыхарамі, наогул памяншаецца. Але “Асіповіцкі край” выпісваюць найбольш ахвотна. Моладзь таксама цікавіцца свежымі навінамі з газеты”.

podpiska

Аксана Храмых адзначае: “З мужам атрымоўваем “раёнку” больш за 10 гадоў. Разам чытаем, абмяркоўваем. Заўсёды хочацца ведаць, што адбываецца ў раёне. Вывучаю месяцавы каляндар, калі што можна садзіць. Даведваемся пра юбіляраў. Рэклама таксама бывае карыснай. Яшчэ хацелася б, каб з’явіліся матэрыялы, прысвечаныя догляду за пакаёвымі раслінамі”.

Сярод вясковага насельніцтва багата нашых даўніх сяброў. Заўсёды цікавімся іх меркаваннямі, пажаданнямі. Будзем і надалей старацца часцей выязджаць на раён, каб на старонках газеты кожны мог знайсці інфармацыю і са свайго населенага пункта. А вы, паважаныя чытачы,у сваю чаргу дзяліцеся з рэдакцыяй навінамі, падказвайце тэмы, якія цікавяць.

 

 

Последние новости

Общество

Гурт невялічкі — гуляць няма звычкі

6 июля 2025
Читать новость
Общество

Филиал “Осиповичский завод железобетонных конструкций” ОАО “Дорстроймонтажтрест” отмечен Дипломом I степени XXII республиканского конкурса “Лидеры в строительстве Беларуси-2025”

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Коллектив РУП “Могилёвоблгаз” завоевал Гран-при IX молодежного фестиваля “Мы едины — мы молодежь”.

5 июля 2025
Читать новость
Общество

“Аўталаўка — гэта свята!” — так лічаць жыхары малых населеных пунктаў Асіповіцкага раёна

4 июля 2025
Читать новость
Общество

Международный молодежный патриотический проект “Дорогами Памяти и Славы” в Осиповичах

4 июля 2025
Читать новость
Год благоустройства

У абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне паверхневага воднага аб’екта асіповіцкі гарадскі пляж заняў першае месца

4 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем