Без алкаголю!

У адпаведнасці з прынятым 19 снежня 2014 года рашэннем райвыканкама № 24-35 “Аб абмежаванні на тэрыторыі Асіповіцкага раёна часу продажу алкагольных напояў у 2015 годзе”, 30 мая, 10-11 чэрвеня і 1 верасня ў рэгіёне праводзіцца акцыя “Дзень моладзі”, 19 лютага, 16 красавіка, 15 кастрычніка і 17 снежня — “Дзень цвярозасці”.
У сувязі з правядзеннем мерапрыемстваў, накіраваных на прапаганду (папулярызацыю) здаровага ладу жыцця, прафілактыку п’янства і алкагалізму ва ўзгаданыя дні на тэрыторыі Асіповіччыны абмяжоўваецца продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю ў разліў на гандлёвых аб’ектах грамадскага харчавання.