Банк у Асіповічах: дзе і раней, толькі лепш

Банк у Асіповічах: дзе і раней, толькі лепш

Бела-зялёныя паветраныя шары, прыемная музыка, прыгожа апранутыя супрацоўнікі і гледачы-кліенты — у сераду зноў гасцінна расчыніў свае дзверы цэнтр банкаўскіх паслуг № 722 філіяла № 703 ААТ “ААБ Беларусбанк”.банк01

банк02 банк03Рамонт у галоўным офісе “Беларусбанка” ў Асіповічах пачаўся ў лістападзе мінулага года. Мясцовыя жыхары адразу адчулі, як не хапае банка “пад бокам”, але цярпліва чакалі завяршэння. А часам маглі нават і назіраць за ходам аднаўленчых работ: знешні выгляд будынка паступова змяняўся. I вось надышоў дзень, калі ўрачыста разрэзалі чырвоную стужку і запрасілі ўсіх зазірнуць у адноўленыя памяшканні банка.

банк04 банк05 банк11 банк06

А дызайн і планіроўка сапраўды змяніліся. Адметна, што ўжо ўвесь першы паверх адвялі для работы з фізічнымі асобамі. Многія памятаюць, што раней у ЦБП існавала электронная чарга. Пакуль што гэтага часова няма, але да канца года ў холе паміж заламі ўжо зноў з’явіцца спецыяльны тэрмінал.

банк17 банк08

У левай зале арганізаваны адкрытыя працоўныя месцы. Пакуль што ў кожнага супрацоўніка асобная сфера дзейнасці — афармленне плацёжных картак або крэдытаў, але плануецца, што да канца бягучага года яны стануць універсаламі. Таксама ў гэтым памяшканні створана спецыяльная зона з інфакіёскам і камп’ютарам, які дазваляе кожнаму карыстальніку прыйсці ў банк, самастойна зазірнуць на сайт “Беларусбанка” або ў інтэрнэт-банкінг і аплаціць патрэбнае. Калі не здолееце самі — дапаможа кансультант.

банк16 банк13

У зале справа таксама адбыліся змены: замест 7 аперацыйна-касавых вокнаў засталося 4, але створана яшчэ 3 універсальныя адкрытыя працоўныя месцы, дзе можна аформіць дэпазіты, крэдыты, пераводы і г.д. — усе дагаворы заключаюцца тут. Гэта дазваляе камфортна, безбар’ерна працаваць з кліентамі, а галоўнае — разгрузіць касы: у апошніх выконваюцца толькі непасрэдна плацяжы, валютаабменныя і іншыя экспрэс-аперацыі.

банк15 банк14 банк18

Яшчэ адна навінка – сэрвіс папярэдняга запісу. Вы можаце патэлефанаваць на нумар 51-8-35 і дамовіцца, калі і ў які час вам зручна прыйсці, напрыклад, за крэдытам. Зразумела, запісвацца на аплату “камуналкі” не патрэбна — гэта адносіцца да ліку хуткіх плацяжоў.

банк09

Адзін з першых наведвальнікаў банка здзівіўся: засталося не так шмат акенцаў для аплаты.

Наш банк ідзе ў нагу з часам, таму змяншэнне колькасці кас цалкам адпавядае сучасным рэаліям, — каменціруе намеснік дырэктара — начальнік цэнтра рознічнага бізнесу Вольга Карчэўская. Асноўная задача банкапрыцягненне грашовых сродкаў, а камунальныя і іншыя падобныя паслугі зараз можна лёгка аплаціць самастойна: інтэрнэт-, Мі SMS-банкінг, інфакіёскі, плацёжныя тэрміналы — усё гэта ёсць і ў нас.

Дарэчы, зараз актыўна ўводзіцца практыка змяншэння колькасці вышэйназваных плацяжоў праз касы і наяўнымі грашыма. Напрыклад, планавалася, што з 1 жніўня за кожную наяўную аперацыю трэба будзе дадаткова заплаціць 1 рубель. Але пакуль гэта рашэнне адкладваецца да 1 кастрычніка. Банк дае кліентам магчымасць за гэты час выбраць і падключыць альтэрнатыўныя спосабы аплаты, а да 30 верасня будзе дзейнічаць спецыяльная прапанова на афармленне дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. А там паглядзім, што будзе. У любым выпадку, мы заўсёды ідзём насустрач кліентам і кожнаму, хто да нас завітае, дапаможам хутка і якасна скарыстацца банкаўскімі паслугамі.

банк12

Марыя ТАЛЕЙКА.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость