Асіповіцкія валанцёры. Хто, калі не мы?

Асіповіцкія валанцёры. Хто, калі не мы?

 

У снежні адзначаецца Міжнародны дзень валанцёра. Іх работа — гэта не службовыя абавязкі і не прафесійная дзейнасць, а адносіны да жыцця і людзей, неабыякавасць, пахваліцца якой можа далёка не кожны.

У ветэранскай арганізацыі райбальніцы ёсць такія людзі: нераўнадушныя, гатовыя падтрымаць кожнага, хто мае патрэбу ў дапамозе. Іх і віталі ў час урачыстага правядзення дня валанцёра, які праходзіў у рамках праекта «Залаты ўзрост» пры фінансавай падтрымцы германскага фонду «Памяць, адказнасць і будучыня». Як адзначыў намеснік начальні-ка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Петух, гэту грамадскую суполку ён наведвае заўсёды з задавальненнем, бо ведае, што, нягледзячы на ўзрост, стан здароўя і самаадчуванне, ветэраны медаб’яднання праводзяць вялікую патрыятычную і краязнаўчую работу, збіраюць матэрыялы пра ўдзельнікаў вайны і малалетніх вязняў, удзельнічаюць у раённых мерапрыемствах. Не забываюцца і пра тых, хто мае рухомыя абмежаванні і знаходзіцца на лячэнні ў бальніцы, даглядаюць могіл-кі і наведваюць аддзяленне кругласутачнага знаходжання пажылых грамадзян. Усёй работы не пералічыш, кожны ўдзельнік ветэранскай арганізацыі заслугоўвае слоў пашаны.

За бескарысную адданую работу Падзячныя лісты старшыні арганізацыі атрымалі Марыя Фёдарава, Людміла Хамякова, Вера Віхоцкая, Раіса Цыпунова, Ала Плахоціна, Марыя Альфяровіч, Таццяна Пігулеўская, Уладзімір Жлобіч, Галіна Міхнёнак, Таццяна Рыдкіна, Таццяна Хадкоўская, Ніна Астравух, Іван Мініч (на здымку).

— Добрыя справы з года ў год толькі павялічваюць аўтарытэт вашай арганізацыі, — падсумавала адказны сакратар райсавета ветэранаў Таццяна Бароніна. — Наперадзе не менш значныя задачы і мерапрыемствы, з якімі, спадзяёмся, дастойна справіцеся.

Іна Заскевіч.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем