Асіповіцкаму доследнаму лясгасу прысуджана I месца па выніках штогадовага абласнога агляду-конкурсу

Асіповіцкаму доследнаму лясгасу прысуджана I месца па выніках штогадовага абласнога агляду-конкурсу

Сёння — Сусветны дзень аховы працы

Асіповіцкаму доследнаму лясгасу прысуджана I месца па выніках штогадовага абласнога аглядуконкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму за 2016 год сярод арганізацый вытворчай сферы. Высокую ацэнку сваёй дзейнасці на такім узроўні ён атрымлівае ўпершыню.

Па словах начальніка бюро па ахове працы лясгаса Барыса Малевіча, на мерапрыемствы, звязаныя з аховай працы і прафілактыкай траўматызму, летась арганізацыяй было затрачана 1705,5 тысячы рублёў, з іх 657,18 — на рэканструкцыю лесапільнага ўчастка № 3 дрэваапрацоўчага цэха ў Ліпені, дзе ўстаноўлены сучасная лінія па перапрацоўцы драўніны, новыя вентылятары і электрапрыборы. Акрамя гэтага, набывалася спецадзенне і іншыя сродкі аховы. Атрыманая грашовая прэмія пойдзе на ўдасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы кабінета па ахове працы.

Як вядома, праца работнікаў лясной галіны — адна з самых небяспечных у свеце. Аднак радуе тое, што ў мясцовым лясгасе за апошнія гады няшчасных здарэнняў альбо выпадкаў траўматызму не рэгістравалася. А гэты факт дарагога варты.

Последние новости

Происшествия

В Осиповичском районе задержан нетрезвый водитель

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Электронная цифровая подпись в Осиповичах: запись открыта

5 ноября 2025
Читать новость
Здравоохранение

Акция «Контролируем давление – продлеваем жизнь!» проходит в Осиповичском районе

5 ноября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклады глав Комитета госконтроля и МВД

5 ноября 2025
Читать новость
ВНС

Делегаты Всебелорусского народного собрания. Ретроспектива.

5 ноября 2025
Читать новость
Общество

Задайте вопрос специалистам: прямая линия по социальным вопросам в Осиповичах 

5 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем