«Аcіповіцкі край»: у ліку лепшых

«Аcіповіцкі край»: у ліку лепшых

ДЗЕНЬ ДРУКУ — гэта свята, якое адзначаецца ў Беларусі 5 мая ў адпаведнасці з Указам Кіраўніка дзяржавы, прынятым у 1996 годзе. Па дадзеных Міністэрства інфармацыі, сёння ў краіне зарэгістравана больш за 1,3 тысячы друкаваных і 240 электронных сродкаў масавай інфармацыі, з якіх больш за 960 першых і 70 другіх — недзяржаўныя. І калектыў «Асіповіцкага краю” з гонарам можа сказаць землякам, што «раёнка” іх не падводзіць, застаючыся ў рэспубліцы не па аднаму з паказчыкаў у ліку лідараў.

Газеце — дыплом і падарунак

Напярэдадні Дня друку былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў краіне і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Наша рэдакцыя — у ліку пераможцаў, за што і ўзнагароджана Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь з каштоўным падарункам.

«АК” — намінант у трэці раз!

5 мая ў Малой зале Палаца Рэспублікі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і лаўрэатаў VII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара”. Сёлета для ўдзелу ў ім з розных куткоў краіны было пададзена 280 заявак ад перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій, прычым больш за 80 — ад рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

Адкрываючы ўрачыстасць, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Радзькоў сказаў так: «Слова бывае розным: вымаўленым, надрукаваным на паперы, напісаным на экране… Але ў матэрыялах журналістаў слова набывае асаблівы сэнс: тыя, хто валодае словам, захоўваюць для нашчадкаў інтэлект і вопыт мінулых пакаленняў, а таксама даюць нам магчымасць правільна разабрацца ў тых падзеях, якія адбываюцца з намі сёння”.

Што ж, вынікамі конкурсу «Асіповіцкі край” можа ганарыцца: у намінацыі «Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі” выданне прызнана лаўрэатам. Дарэчы, падобную ўзнагароду «раёнка” заваёўвае ўжо ў трэці — з сямі конкурсаў! — раз, а, значыць, вывад на паверхні: калектыў не стаіць на месцы, а дынамічна развіваецца, рухаецца ў правільным накірунку.

З задавальненнем віншуем і калег з «Магілёўскіх ведамасцей”: абласная газета стала таксама лаўрэатам галоўнага конкурсу Беларусі — у намінацыі «Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі”.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с премьерами СНГ и ЕАЭС сказал про передел мира и дал «ответку» Зеленскому

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает к 2030 году достичь товарооборота с Кыргызстаном в $500 млн

30 сентября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь приветствует инициативу о создании формата «СНГ плюс»

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Хроника происшествий в Осиповичском районе с 22 по 28 сентября

30 сентября 2025
Читать новость
Спорт и туризм

Футбол. Первая лига. ФК “Осиповичи” — ФК “Гомель-2” — 1:2

30 сентября 2025
Читать новость
Общество

Бульбу вараць, бульбу жараць, з бульбы дранікі пякуць

30 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем