Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па падведзеных Мінсельгасхарчам выніках галіны жывёлагадоўлі, Асіповіччына заняла 58 месца сярод раёнаў рэспублікі: летась атрымана 30.836 тон малака і 2.861 тона мяса — 96,5 і 98,5% адпаведна да паказчыкаў 2013 года.

У сералагічнай лабараторыі раённай паліклінікі за 2014 год праведзена 20.175 абследаванняў жыхароў раёна на венерычныя захворванні метадамі мікрарэакцыі прэцыпітацыі і імунаферментнага аналізу.

Раённы гісторыка-краязнаўчы музей працягвае здзіўляць і радаваць землякоў цікавымі экспазіцыямі. Зараз у музеі праходзіць выстава «Водны свет», а на наступным тыдні наведвальнікі змогуць патрапіць у «Свет лялек» і ўбачыць больш за паўсотню ўнікальных аўтарскіх твораў бабруйскіх майстроў. У ліку экспанатаў — лялькі-скрыначкі і лялькі-людзі, у якіх увасоблены нацыянальныя і сацыяльныя тыпажы беларусаў і яўрэяў мінулых стагоддзяў.

Кафэ «Дарожнае», размешчанае на пероне вакзала, заўсёды сустракае гасцей і жыхароў раёна апетытнымі і недарагімі стравамі. Самы папулярны заказ — комплексны абед: штодня каля 30 чалавек прыходзяць сюды ў абедзенны час, і ў месяц выручка кафэ складае больш за 100 млн рублёў. Па вечарах наведвальнікаў менш, хоць калектыў кафэ — 7 чалавек — у любы час рады прапанаваць кліентам шырокі асартымент страў і напояў.

«Для тых, хто яшчэ не закаханы» — так называецца вечарына, якую 12 лютага, напярэдадні дня Святога Валянціна, арганізуе ў Доме культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра раённая арганізацыя ГА БРСМ. Пройдзе мерапрыемства ў цікавым і пакуль нязвыклым фармаце спід-дэйцінга (англ. хуткія спатканні): у рэжыме нон-стоп дзяўчаты і маладыя людзі ад 18 да 31 года змогуць пазнаёміцца і, магчыма, знайсці сваю доўгачаканую любоў.

У Лапіцкім сельскім савеце і зімой не спыняюцца работы па добраўпарадкаванні. Вялікую дапамогу ў патрэбнай справе аказалі старшакласнікі і настаўнікі Жорнаўскай школы, якія падчас суботнікаў займаліся зборам смецця, высечкай параснікаў дрэў і кустоў на тэрыторыі могілак у в. Жорнаўка.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сегодня — забота, завтра — молоко

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем