Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

Па падведзеных Мінсельгасхарчам выніках галіны жывёлагадоўлі, Асіповіччына заняла 58 месца сярод раёнаў рэспублікі: летась атрымана 30.836 тон малака і 2.861 тона мяса — 96,5 і 98,5% адпаведна да паказчыкаў 2013 года.

У сералагічнай лабараторыі раённай паліклінікі за 2014 год праведзена 20.175 абследаванняў жыхароў раёна на венерычныя захворванні метадамі мікрарэакцыі прэцыпітацыі і імунаферментнага аналізу.

Раённы гісторыка-краязнаўчы музей працягвае здзіўляць і радаваць землякоў цікавымі экспазіцыямі. Зараз у музеі праходзіць выстава “Водны свет”, а на наступным тыдні наведвальнікі змогуць патрапіць у “Свет лялек” і ўбачыць больш за паўсотню ўнікальных аўтарскіх твораў бабруйскіх майстроў. У ліку экспанатаў — лялькі-скрыначкі і лялькі-людзі, у якіх увасоблены нацыянальныя і сацыяльныя тыпажы беларусаў і яўрэяў мінулых стагоддзяў.

Кафэ “Дарожнае”, размешчанае на пероне вакзала, заўсёды сустракае гасцей і жыхароў раёна апетытнымі і недарагімі стравамі. Самы папулярны заказ — комплексны абед: штодня каля 30 чалавек прыходзяць сюды ў абедзенны час, і ў месяц выручка кафэ складае больш за 100 млн рублёў. Па вечарах наведвальнікаў менш, хоць калектыў кафэ — 7 чалавек — у любы час рады прапанаваць кліентам шырокі асартымент страў і напояў.

“Для тых, хто яшчэ не закаханы” — так называецца вечарына, якую 12 лютага, напярэдадні дня Святога Валянціна, арганізуе ў Доме культуры Асіповічы Магілёўскага культурна-спартыўнага цэнтра раённая арганізацыя ГА БРСМ. Пройдзе мерапрыемства ў цікавым і пакуль нязвыклым фармаце спід-дэйцінга (англ. хуткія спатканні): у рэжыме нон-стоп дзяўчаты і маладыя людзі ад 18 да 31 года змогуць пазнаёміцца і, магчыма, знайсці сваю доўгачаканую любоў.

У Лапіцкім сельскім савеце і зімой не спыняюцца работы па добраўпарадкаванні. Вялікую дапамогу ў патрэбнай справе аказалі старшакласнікі і настаўнікі Жорнаўскай школы, якія падчас суботнікаў займаліся зборам смецця, высечкай параснікаў дрэў і кустоў на тэрыторыі могілак у в. Жорнаўка.

Последние новости

Актуальнае

Жыхарка Асіповіцкага раёна Наталля Малая з павагай ставіцца да матулінай спадчыны

19 апреля 2025
Читать новость
Культура

У Асіповіцкім раённым цэнтры народных рамёстваў праходзяць майстар-класы па падглазураваным роспісе керамікі

19 апреля 2025
Читать новость
Новости

Расписание пасхальных богослужений

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

А ведь кто-то из них победит

18 апреля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко рассчитывает на наращивание динамики межгосударственных отношений с Зимбабве

18 апреля 2025
Читать новость
Новости

В Осиповичском государственном колледже прошел необычный мастер-класс

18 апреля 2025
Читать новость