Асіпаўчане, запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе!

Асіпаўчане, запрашаем прыняць удзел у фотаконкурсе!

“Погляд на родны горад”

— назва фотаконкурсу, які рэдакцыя “раёнкі” аб’яўляе з нагоды будучага 145-годдзя Асіповічаў.

Прыняць удзел у ім запрашаем усіх, хто займаецца фатаграфіяй альбо мае цікавыя здымкі пра жыццё горада і яго жыхароў у сямейных архівах. Толькі не трэба марудзіць: фатаграфіі прымаюцца да 30 чэрвеня, а вынікі будуць падведзены 3 ліпеня — падчас адзначэння гадавіны.

Лепшыя з работ плануецца публікаваць на старонках газеты з выплатай адпаведнага аўтарскага ганарару, а пераможцу чакае прыз “АК”.

Здымкі ў фармаце jpg і «вагой» не меней 500 кілабайт трэба высылаць на электронны адрас osip_kray@mogilev.by з паметкай “На конкурс”, указаннем назвы, імя аўтара і тэлефона. Ад аднаго фотааматара прымаецца не болей трох работ.

Рэдакцыя пакідае за сабой права выкарыстоўваць конкурсныя работы ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу без узгаднення з аўтарамі, але з абавязковым захаваннем іх маёмасных правоў.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем