Асіпаўчане, гандаль пры дарозе недапушчальны!

Асіпаўчане, гандаль пры дарозе недапушчальны!

На дарогах часта сустракаюцца так званыя стыхійныя рынкі, дзе прадаюцца садавіна-гародніна, грыбы-ягады ды іншая дробязь. Iснуе падобнае і на трасе Мінск-Гомель, якая праходзіць па тэрыторыі раёна. Падчас сезона некалькі дзясяткаў землякоў становяцца прадаўцамі, у асноўным — пенсіянеры.

Адна з самых бойкіх несанкцыянаваных гандлёвых кропак — непадалёк ад горада, за развязкай у бок Бабруйска. Там звычайна збіраецца чалавек  5-6. Тавары выстаўляюцца, у лепшым выпадку, на невялікія складныя столікі, а то і проста на зямлю. I пачынаюцца хвіліны-гадзіны чакання пакупнікоў-вадзіцеляў, якія едуць хто куды па сваіх справах. Як вядома, законам забаронена гандляваць на ўзбочыне, якая не абсталявана спецыяльнымі прылаўкамі. Зараз у раёне ідзе месячнік па навя-дзенні парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый, і карэспандэнт “АК” разам з работнікамі ДАI і аддзела эканомікі райвыканкама выехала на аўтатрасу М-5.

— Пытанне незаконнага размяшчэння гандлёвых аб’ектаў у палосах аўтамабільных дарог не новае, — гаворыць галоўны спецыяліст сектара ганд-лю і паслуг аддзела эканомікі райвыканкама Ала Пінчук. — Звяртаемся да яго штогод падчас сезона. Узаемадзейнічаем з аўтаінспекцыяй і іншымі надзорнымі службамі, у тым ліку — санстанцыяй. Штогод уносім карэктывы ў рашэнні райвыканкама, якія тычацца ўзгаданай праблемы. Праводім рэйды, гутарым з парушальнікамі, папярэджваем аб недапушчэнні такіх паводзін, запрашаем на адміністрацыйныя камісіі, складаем пратаколы, аднак усе гэтыя меры пакуль не даюць станоўчых вынікаў. Не дапамагаюць і тры абсталяваныя пляцоўкі, якія з’явіліся вясной на 110-м, 97-м і 90-м кіламетрах трасы Мінск-Гомель.

У гэтым хутка ўпэўніваемся. Збочыўшы ў Цяплухах з маста ў бок Бабруйска, бачым некалькі чалавек, якія чынна ўладкаваліся ўздоўж дарогі з грыбамі-венікамі ў чаканні пакупнікоў. Не надта напалохаўшыся, што каля іх спынілася машына аўтаінспекцыі, сабраліся групкай і пачалі дружна патрабаваць абсталяваць на гэтым месцы прылаўкі — бо да «веснавых» ездзіць далекавата. Ала Пінчук і старшы інспектар ДАI Аляксей Джулай паразмаўлялі з правапарушальнікамі, узгадалі аб адказнасці, што нясе грамадзянін, які гандлюе ў несанкцыянаваных месцах, і людзі пачалі марудна складваць тавар, каб пераехаць на абсталяваную пляцоўку.

Наступны прыпынак праз некалькі кіламетраў, непадалёк ад паварота на Замошша: па абодва бакі трасы прапаноўвала грыбы-ягады сямейная пара. Муж з жонкай таксама пачалі збірацца да ад’езду пасля праведзенай прафілактычнай гутаркі…

Последние новости

Общество

Шестеро пострадавших в ДТП в Осиповичском районе выписаны из военного госпиталя

29 июля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

29 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 29 июля

29 июля 2026
Читать новость
Актуальнае

Куда пойти работать в Осиповичском районе?

28 июля 2026
Читать новость
Интервью

Жыхарка Асіповіцкага раёна Сняжана Жуковіч была дэлегатам другога Усебеларускага народнага сходу

28 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На асіповіцкіх палях сабрана пятая частка ўраджаю

28 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем