Абласны семінар,

які адбыўся 16 чэрвеня ў Бабруйску, сабраў больш за сотню чалавек — намеснікаў старшынь горрайвыканкамаў, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, рэдактараў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, старшынь абласных грамадскіх аб’яднанняў і другіх.

Дзень для ўдзельнікаў ідэалагічнага форуму Магілёўшчыны выдаўся надзвычай насычаным. Інсталяцыя маючага адбыцца міжнароднага фестываля “Вянок дружбы” ў галерэі Бабруйскага мастацкага музея, наведванне завода трактарных дэталяй і агрэгатаў, ААТ “Легпрамразвіццё” і “Чырвоны харчавік”, паліклінікі № 3, абмен вопытам работы за “круглым сталом” на ААТ “Белшына”, знаёмства з дзейнасцю-развіццём сялянска-фермерскай гаспадаркі “Савелье’ў С.К.”, прэзентацыя Бабруйскага раёна “Адраджэнне беларускіх звычаяў, культурных традыцый, гістарычных і краязнаўчых каштоўнасцей, архітэктурных асаблівасцей праз аграэкатурызм” — кожнай з трох груп было і паглядзець на што, і “наматаць на вус” лепшае, каб потым прымяніць у сябе.

Важнейшая задача ідэалогіі, як адзначыў на пленарным пасяджэнні намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта краіны Ігар Бузоўскі, — забяспечваць камунікацыю між грамадствам і ўладай. І для гэтага трэба актыўна выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі: “Напрыклад, інтэрнэт-прастора. На першым этапе была пастаўлена задача стварыць у кожнай арганізацыі і на прадпрыемстве свой сайт. Многія гэта ўжо зрабілі. Аднак трэба не проста знаходзіцца ў інтэрнэце, а быць крыніцай інфармацыі. Сацапытанні паказалі, што 80% вольнага часу моладзь, ды і людзі сярэдняга ўзросту, праводзяць у сацсетках. А значыць ідэолагам трэба выходзіць на якасна новы ўзровень работы ў “сусветнай павуціне”. Размяшчаць інфармацыю там, дзе людзі праводзіць час. Прадстаўляць арганізацыі, акцыі і грамадзянскія пазіцыі ў сацсетках. Яны — вялізарная аўдыторыя, якая не павінна заставацца толькі сам-насам”.

Сёння ідэалагічная работа разглядаецца не як адхіленая ад грамадскіх і сацыяльна-эканамічных працэсаў дзейнасць. “Прафесіяналы — людзі, якія рэалізуюць праекты, задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і ўрадам, — добра разумеюць: сумесная дзейнасць — вынік сумеснай работы, якога мы павінны дасягнуць, у тым ліку ў эканоміцы. І надзвычай важная роля граматнага кіраўніка, які павінен разумець значнасць ідэалагічнай работы, арганізоўваць на належным узроўні вытворчы працэс, ствараць камфортны клімат у працоўным калектыве, накіроўваць яго на атрыманне якаснага выніку”, — падкрэсліў ён.

Последние новости

Общество

На Асіповіччыне ўручылі «Бацькаву кашулю»

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем