Героі падпіскі на Асіповіччыне

Героі падпіскі на Асіповіччыне

Днямі падведзены вынікі конкурсу на лепшых арганізатараў падпіскі газеты “Асіповіцкі край”, які быў аб’яўлены “раёнкай” у снежні — на піку падпісной кампаніі-2014. Аналіз дадзеных паказаў, што арганізатары не памыліліся: колькасць землякоў, якія спынілі свой выбар менавіта на гэтым выданні, узрасла. Асаблівай павагі заслугоўвае работа паштальёна гарадскога аддзялення сувязі № 5 Ніны Міхайлоўскай, на асабістым рахунку якой 256(!) выпісаных экзэмпляраў.

р 007

Грашовыя прэміі ад рэдакцыі “АК” атрымаюць Ліпенскае і Каменіц-кае аддзяленні сувязі. Першае выпісала 136 экзэмпляраў, павялічыўшы асабісты вынік роўна на два дзясяткі — 117,2% да леташняга аналагічнага паказчыка, другое — 56, рост — 140%. Дарэчы, для сельскіх аддзяленняў сувязі адной з умоў спаборніцтва была колькасць выпісаных “раёнак” не менш за паўсотні. Хоць і не сталі пераможцамі, але дастойныя слоў падзякі паштавікі з Верайцоў, якія павялічылі падпіску амаль удвая: 28 асобнікаў супраць 15 у мінулым годзе, і Сасновага, дзе лічба вырасла з 35 да 46.

Ну а лідарам стала гарадское аддзяленне сувязі № 4: плюс у графе “Асіповіцкі край” склаў 99 экзэмпляраў, а рост — 121,7%. Сюды і завітала “дэлегацыя” на чале з галоўным рэдактарам Віталем Кулаковым, каб падзякаваць партнёрам за плённую працу.

Як расказала загадчыца аддзялення сувязі Наталля Калола, падпіску ажыццяўляў увесь калектыў — аператары Ларыса Санковіч і Крысціна Дзівак, паштальёны Вольга Баброва, Юлія Баркоўская, паштальён-аператар Вольга Валасевіч. Нельга сказаць, што перамога ў конкурсе была галоўным стымулам — дзяўчаты проста добрасумленна выконвалі свае абавязкі. У гутарцы выявілася, што перавагу “раёнцы” аддаюць гараджане рознага веку — людзі сталыя, сярэдняга ўзросту, моладзь. Дарэчы, самі працаўнікі аддзялення сувязі таксама з задавальненнем падпісваюцца на наша выданне.

“Ведаем, што газета цікавая, таму смела прапаноўвалі землякам аформіць даставачную картку на яе”, — падзяліліся паштавікі.

Пастараемся і надалей трымаць марку!

Фота Ніны ЦАРЫК.

Последние новости

Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость