У інтэрнэце праводжу дастаткова шмат часу: патрабуецца па рабоце, ды і не апошняе месца займае цікавасць да рознай інфармацыі. У першую чаргу, безумоўна, звяртаю ўвагу на тое, што пішуць мясцовыя рэсурсы, чым жывуць землякі. А ўчора трапілася адно відэа ў сетцы “ВКонтакте”, якое выклікала шмат неадназначных эмоцый: юная асоба са смакам знішчае (і дзе толькі сілы ўзяліся ў дзяўчыны?) скульптуру аляняці ў нашым гарадскім парку. Памятаецца, наколькі архітэктурная форма ў выглядзе трох аленяў, якую ў сакавіку 2020 года з любоўю стварылі ў падарунак гораду і яго жыхарам працаўнікі УКП ЖКГ, выдаткаваўшы значныя сродкі і нямала часу, упадабалася землякам і стала адной з самых папулярных фотазон райцэнтра.

Здзівіла адразу некалькі рэчаў. Дзея адбываецца ў светлы час сутак, па дарозе рухаюцца аўтамабілі, непадалёку — прахожыя. Гэта ж колькі трэба мець смеласці (ці бессаромнасці), каб учыніць вандалізм, можна сказаць, навідавоку ва ўсіх. Відэа мае агучку, і, калі адтуль выдаліць нецэнзурныя словы, то яно атрымаецца… бязгучным.

Уражвае і абсалютная адсутнасць розуму ў “крэатыўшчыкаў”: зняць на камеру хуліганства і выкласці ў сеціва, каб глумленне стала даступным для абмеркавання шырокай грамадскасці. Такі вось “подзвіг”. Мабыць, у гэты час выявы людзей на помніках з суседняй Алеі Герояў заліліся чырванню ад крыўды і сораму…

Ну а самае выразнае пачуццё, якое засталося пасля прагляду, — роспач. Чаму так адбываецца, якія думкі гулялі ў юным розуме, што прывялі да такіх дзеянняў? У чым памылка бацькоў, педагогаў у выхаванні падрастаючага пакалення? Што мы робім не так, дзе шукаць прабел? Здаецца, выхаваўчы працэс наладжаны правільна, магчымасцей у маладога пакалення для самавыражэння безліч. Чаму тады акцэнты расстаўляюцца такім непрывабным чынам?

Вельмі хочацца спадзявацца, што дзяўчына, калі стане больш дарослай, усё ж будзе добрым чалавекам, жонкай (толькі не таго хлопца, які здымаў яе на відэа), матуляй. А гэты выпадак назаўсёды застанецца брыдкім успамінам, які будзе выклікаць сарамату і думку: “Хіба гэта я?” А пакуль цвяроза паглядзець на рэчы ёй павінна дапамагчы адміністрацыйнае пакаранне, пажадана, з такім штрафам, каб перакрыць усе выдаткі і назаўсёды адбіць ахвоту да “геройства”.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость