30 чэрвеня – Дзень эканаміста. Эканаміст – прафесія сучаснасці

Калі звярнуцца да гісторыі, можна даведацца, што слова “эканоміка” з’явілася ў Старажытнай Грэцыі і азначала “дамаводства”, гэта значыць, эканамічнаму аналізу падвяргалася вядзенне дамашняй гаспадаркі. Першым жа эканамістам лічыцца Арыстоцель, які будаваў тэорыі наконт абмену тавараў, іх кошту і карысці.

Зараз эканаміст — адзін з самых значных спецыялістаў на прадпрыемстве. Менавіта гэты работнік задае вектар руху сумесных намаганняў калектыву, расстаўляе прыярытэты і мэты, каб атрымаць максімальны прыбытак з найменшымі стратамі. Словам, працуе па складзенаму бізнес-плану.

— Напрыканцы 70-х га-доў такога слова, як бізнес, не існавала, — гаворыць эканаміст нашай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Ганна Скараход. — Гэта сёння работадаўцы прад’яўляюць высокія патрабаванні да чалавека, які мае намер заняць пасаду эканаміста: ад умення аналітычна мысліць да валодання спецыяльнай камп’ютарнай праграмай. Прычым звычайна выбіраюцца не ўчарашнія выпускнікі, а спецыялісты з вопытам. А тады, калі існаваў Савецкі Саюз, усё было значна прасцей. Уладкоўваліся на работу ўсе маладыя спецыялісты, бо рынак працы быў не такі перанасычаны.

 Значыць, Вы не адразу ведалі, адкуль бярэцца прыбытак і чаму яго няма?

— Як вядома, ВНУ даюць толькі тэарэтычныя веды, а практычна прыходзіцца вучыцца непасрэдна ў працэсе работы. Так было і са мной. Пасля заканчэння Маскоўскага інстытута транспарту ў 1983 годзе па спецыяльнасці інжынер-эканаміст прыехала па размеркаванні ў Магілёўскае аддзяленне чыгункі. Яно і накіравала мяне ў Асіповічы — у арганізацыю, дзе працую і цяпер. Спачатку рабіла інжынерам па ахове працы, а праз некалькі месяцаў прыступіла да выканання абавязкаў эканаміста. Але не ўсё атрымлівалася так, як трэба. Узяць кансультацыю на месцы не магла, таму звярталася ў іншыя падобныя арганізацыі, чытала спецыяльную літаратуру. З цягам часу адышлі ў нябыт костачкавыя лічыльнікі і калькулятары — асвоіла і сама камп’ютар і іншую сучасную тэхніку. Амаль 30 гадоў работы не прайшлі бясследна — цяпер ужо да мяне звяртаюцца за дапамогай…

— На што накіравана фінансавая дзейнасць дыстанцыі?

— Яна непарыўна звязана з вытворчай: на забеспячэнне ўстойлівага функцыянавання тэхнічных сродкаў сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі, радыё, праводнай сувязі, іншых відаў чыгуначнай аўтаматыкі і тэлемеханікі, ад якіх залежыць бяспека руху цягнікоў, выкананне бізнес-плана і г.д. Прадпрыемства ў нас не такое ўжо і малое — абслугоўваем 512 кіламетраў пуцей, 36 пастоў электрычнай цэнтралізацыі, амаль 110 кіламетраў аўта- і 417 паўаўтаматычнай блакіроўкі, 139 пераездаў, абсталяваных аўтаматыкай, 17 дыстанцыйна-інфармацыйных сістэм кантролю букс, 4 аўтаматычныя тэлефонныя станцыі ёмістасцю 4100 нумароў, 1.058,7 кіламетра магістральных і 435,6 валакніста-аптычных, 310,3 кіламетра мясцовых ліній сувязі, 178 камплектаў апаратуры ахоўнай сігналізацыі. За ўсёй гэтай гаспадаркай стаіць 300 чалавек працаздольнага калектыву, які працуе зладжана і прафесіянальна, эканамічна ўмацоўваючы прадпрыемства.

— Чым займаецеся ў вольны час?

Яго не так і багата. Жыву з сынамі і мужам у прыватным доме. Ёсць прысядзібны ўчастак, дзе вырошчваю агародніну і кветкі, якіх у мяне не адзін дзясятак. Асабліва люблю ружы і лілеі. Догляд за імі дае магчымасць зняць любы стрэс. Зімой можна і што-небудзь пачытаць. Праўда, газеты заўсёды чытаю, асабліва — “Советскую Белоруссию”, якую выпісваю пастаянна. Раз у год абавязкова наведваюся на Браншчыну, дзе жывуць мама і сястра. За гады жыцця ў Асіповічах палюбіла горад і лічу яго другой радзімай, хаця спачатку, скажу шчыра, ён мне не надта спадабаўся. Зараз жа — наадварот: стаў чыстым, утульным. Прыемна, што яму ўжо зайздросцяць госці, што прыязджаюць да мяне з Расіі. Адтуль калісьці прыехала і я сама, на ўсё жыццё звязаўшы свой лёс з прадпрыемствам, якому ўдзячна за станаўленне і пастаянную падтрымку…

Последние новости

80 лет Великой Победе

Он освобождал Осиповичи. 28 июня — День освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

28 июня 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 28 июня для каждого знака зодиака

28 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко сказал, что делать, чтобы ЕАЭС был эффективной структурой, а не площадкой теоретических дискуссий

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В этом месяце перестало биться сердце Зинаиды Константиновны Пацкевич — бессменного председателя совета ветеранов Осиповичской ЦРБ “Серебристый ландыш”

27 июня 2025
Читать новость
Общество

В сельхозпредприятиях Осиповичского района в разгаре сезон кормозаготовки. Качество заготавливаемого сенажа контролируется в ветеринарной лаборатории ВСУ “Осиповичская райветстанция”

27 июня 2025
Читать новость
Власть

ЕАЭС 2.0. Лукашенко обозначил контуры обновленной версии экономического союза

27 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем