Корманарыхтоўка-2016 на Асіповіччыне. Люцэрна

Прадстаўнікоў раёнаў-суседзяў — Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага і Клічаўскага — сабраў на мінулым тыдні на Асіповіччыне ў СВК “Калгас “Авангард” сельскагаспадарчы семінар па вырошчванні люцэрны. Чаму менавіта гэта культура выклікае такую зацікаўленасць аграрыяў? Адказ на пытанне прагучаў ужо напачатку сустрэчы ад намесніка дырэктара ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Барыса Клешчукевіча: люцэрна ўтрымлівае да 23% пратэіну, адна з найбольш мэтазгодных крыніц атрымання расліннага бялку, прычым ён у 10 разоў таннейшы, чым са збожжавых культур. У сваю чаргу, бялковы кампанент — важная ўмова якаснага малака. А зараз перад вобласцю стаіць задача максімальна павялічыць аб’ёмы гэтага прадукту і зрабіць яго вытворчасць што танней.

З агратэхнікай культуры ўдзельнікаў семінара падрабязна пазнаёміў дацэнт кафедры вытворчасці кармоў і захавання прадукцыі раслінаводства БДСГА, кандыдат сельскагаспадарчых навук Уладзімір Пятрэнка. Сеяць люцэрну трэба на палях, якія ёй падыходзяць. Гэта не павінны быць пяскі, кіслыя глебы ці забалочаныя ўчасткі. Па ўсёй Магілёўшчыне налічваецца каля 200 тысяч гектараў прыгодных для яе вырошчвання зямель. Увогуле ж культура для Беларусі не новая, выка-рыстоўваецца на корм жывёле нямала гадоў.

Расліна адчувальная да мікраэлементаў, таму глебу трэба абавязкова запраўляць. Добрыя папярэднікі — прапашныя культуры, яравыя, азімыя, падыдзе кукуруза 3-х гадоў выкарыстання. Нормы высеву — 12 кілаграмаў на гектар пры  100-працэнтнай пасяўной годнасці. Адпаведна, калі глеба ці насенне не вельмі добрыя, нормы трэба павялічваць. Мэтазгодна высяваць разам з канюшынаю або змешваючы са злакавымі. Апошнія павышаюць каштоўнасць люцэрны, робяць зялёную масу больш збалансаванай, таму што ўтрымліваюць вугляводы.

У адным са складскіх памяшканняў элітгаса паглядзелі, як правільна выканаць працэс інакуляцыі — заражэння насення спецыяльнымі мікраарганізмамі, што спрыяюць узнікненню клубянькоў — невялікіх утварэнняў на каранях, у якіх утрымліваюцца азотфіксуючыя бактэрыі. У сваю чаргу, адпадае неабходнасць азотных падкормак. Iнакуляцыя асабліва паказана, калі люцэрна сеецца ўпершыню.

Глебу пад культуру лепш узворваць пад зябліва. Абавязкова ўносіць гліфасатныя прэпараты. Прыкачваць раллю і да сяўбы, і пасля: папярэдняе дае раўнамернае закрыванне насення, а наступнае паляпшае яго кантакт з глебай. Якраз першае прыкачванне і назіралі на адным з “авангардаўскіх” палёў. Ступень націску лёгка вызначыць, зрабіўшы некалькі крокаў па глебе: абутак не павінен правальвацца, а пакідаць толькі след. Ну а лепшая сеялка для культуры, па меркаванні навукоўцаў, — СПУ.

Спецыялісты расказалі і як правільна касіць люцэрну. Трэба пазбягаць празмерна ранняга скошвання, бо гэта прыводзіць да скарачэння жыцця плантацыі люцэрны, і занадта позняга, каб не пагоршыць якасць корму і атаўнасць. За лета можна зрабіць некалькі ўкосаў, і кожны з іх мае сваю тэхналогію. Эфектыўным участак люцэрны можа быць 5-7 гадоў — у залежнасці ад інтэнсіўнасці яго выкарыстання. Максімальная ўраджайнасць на 2-3 год.

Словам, за параўнальна непрацяглы час, спалучыўшы тэарэтычную і практычную часткі, былі раскрыты ўсе сакрэты такой важнай культуры на кармавым стале. Сеяць яе можна да другой дэкады ліпеня, а лепш — у сярэдзіне чэрвеня. Так што прымаем да ўвагі!

Валянціна КОРБАЛЬ.

 

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем