Майстар па вытворчасці глазураваных сыркоў філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Таццяна Еўдакімовіч сапраўды можа лічыцца ўніверсальным салдатам, бо за 30 гадоў працы набыла вопыт работы на ўсіх этапах тэхналагічнага працэсу

Майстар па вытворчасці глазураваных сыркоў філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Таццяна Еўдакімовіч сапраўды можа лічыцца ўніверсальным салдатам, бо за 30 гадоў працы набыла вопыт работы на ўсіх этапах тэхналагічнага працэсу
Майстар па вытворчасці глазураваных сыркоў філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” Таццяна Еўдакімовіч сапраўды можа лічыцца ўніверсальным салдатам, бо за 30 гадоў працы набыла вопыт работы на ўсіх этапах тэхналагічнага працэсу.
Таццяна Мікалаеўна прыйшла на завод сакратаром. Быў час, калі працавала загадчыкам гаспадаркі, эканамістам, але лёс накіраваў жанчыну на самы салодкі ўчастак завода — вытворчасці глазураваных сыркоў.

— Справа гэта вельмі цікавая, але клапатлівая, — дзеліцца майстар. — Мы ахопліваем увесь цыкл вытворчасці: варым глазуру і тварог, вырабляем масу сырковую, гатовыя вырабы ўпакоўваем і фасуем. Пастаянны кантроль і ні хвілінкі спакою, заўсёды рухаешся, бо тэхналагічны працэс на кожным этапе патрабуе максімальнай увагі. Спачатку мне канвееры з сыркамі нават сніліся, як пасля збору чарніц у лесе. І нядзіўна: у суткі мы можам вырабляць восем тон сыркоў, а калі лічыць паштучна, дык атрымліваецца ажно 180 000! З непрывычкі ў кожнага галава закружыцца.

Асабліва прыемна, калі разумею, што нашы вырабы не проста смачныя, але здольны падняць настрой людзям. Прыйдзе матуля з дзіцём у магазін, купіць яму сырок — хлопчык ці дзяўчынка рады пачастунку, ды і маці задаволена, бо тваражок яшчэ і карысны. Сама ж набываю толькі нашы вырабы і знаёмым раю: у якасці цалкам упэўнена.

 

 

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем