Ажыўлена зараз у магутным вытворчым цэху ААТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. На прадпрыемстве працуе больш за чатыры сотні чалавек, і яны без справы не сумуюць.

Ажыўлена зараз у магутным вытворчым цэху ААТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. На прадпрыемстве працуе больш за чатыры сотні чалавек, і яны без справы не сумуюць.

Так нараджаюцца вагоны

Ажыўлена зараз у магутным вытворчым цэху ААТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. На прадпрыемстве працуе больш за чатыры сотні чалавек, і яны без справы не сумуюць. Датычна вагонаў, тут асвоены выпуск шасці іх відаў, сёння на лінейцы, у адпаведнасці з заказамі, знаходзіцца тры: вагоны-цыстэрны для нафтапрадуктаў, вагоны-платформы 80-фу-тавыя для перавозкі буйнагабарытных кантэйнераў, вагоны-платформы ўніверсальныя, на якіх транспарціруецца рознага віду тэхніка і грузы, што не патрабуюць засцярогі ад атмасферных ападкаў.

Так, толькі за май прадпрыемствам было адгружана ў Расійскую Федэрацыю і айчынным партнёрам 190 адзінак прадукцыі. Планы на лета — адпраўляць заказчыкам па 80 вагонаў-цыстэрн і вагонаў-платформ.

У чэрвені цыстэрны накіруюцца ў Азербайджан і Расійскую Федэрацыю, 80-футавыя платформы — таксама ў Расію, а 40-футавыя ўніверсальныя — беларускаму акцыянернаму таварыству “Крычаўцэментнашыфер”.

— Вытворчасць і адгрузка прадукцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з бізнес-планам прадпрыемства-2023, — расказвае дырэктар АЗТМ Сяргей Кузьміч. — Увогуле працуем зараз рытмічна, заказы ёсць, кантракты заключаны да 2025 года, што гарантуе пэўную стабільнасць. У сувязі з гэтым дадаткова набіраем яшчэ шэраг работнікаў. Так што тыя землякі, хто не працаўладкаваны, могуць звяртацца на завод.

 

Последние новости

Власть

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

17 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Милиция нашла пропавшего мужчину в болоте недалеко от станции Брицаловичи

17 июня 2026
Читать новость
Культура

«Вязанка» и цимбальный оркестр: осиповичские артисты покорили Поставы и Брянск

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Геолокация и интернет-банкинг: что изменится для клиентов с 1 июля

17 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 июня для всех знаков Зодиака

17 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем