Асіповічы: хроніка здарэнняў (09/07/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (09/07/2013)

 

РАУС
У перыяд з 1 па 7 ліпеня зарэгістраваны кра-дзеж, захаванне наркатычных рэчываў і два факты самагонаварэння. Прычым, у абодвух выпадках антыалкагольнае заканадаўства парушала адна і тая ж асоба — 80-гадовая жанчына.
Адзначаны выпадак добраахвотнай выдачы 0,02 г самаробнага наркатычнага рэчыва — экстракцыйнага опію.
Выяўляюцца прычыны смерці 59-гадовай жанчыны, знойдзенай раніцай 5 чысла ў беспрытомным стане на вул. Сумчанкі. Па папярэдняй інфармацыі нябожчыца злоўжывала алкаголем.
РАСК
Узбуджана 3 крымінальныя справы. Сярод іх фігурантаў — рэдкі для беларускай міліцыі «пярэварацень у пагонах»: супрацоўнік аднаго з падраздзяленняў ДАI г. Мінска схіліў работніка філіяла «Белшына-агра» ААТ «Белшына» да дачы хабару ў выглядзе 95 кг свініны за «дапамогу» ў пазбаўленні ад пакарання за сур’ёзнае парушэнне правілаў дарожнага руху.
ДАI
Спынена 175 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 61 парушальнік хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў на адзенні. Адбылося 7 ДТЗ.
Надвячоркам 1 чысла быў затрыманы і аштрафаваны на 50 тысяч рублёў за эксплуатацыю аўтамабі-ля, які не прайшоў тэхагляд, вадзіцель «Фольксваген-Гольф». Прыблізна праз 3 гадзіны ён жа, толькі ўжо на добрым падпітку, не справіўся з кіраваннем, ад чаго «Гольф» з’ехаў у кювет і некалькі разоў перакуліўся.
У аварыі вадзіцелю пашанцавала: не атрымаў ніякіх цялесных пашкоджанняў. А вось матэрыяльныя страты ўражваючыя: па-першае, разбітая машына не падлягае ўзнаўленню, па-другое, «па сукупнасці» парушэнняў правілаў руху вадзіцель быў аштрафаваны на 3,5 мільёна рублёў і пазбаўлены правоў на кіраванне транспарт-нымі сродкамі на 3 гады.
АУСТ
Затрымана 55 правапарушальнікаў, у тым ліку 5 пасажыраў, знятых з паяздоў за неадэкватныя паводзіны, і 3 асобы, якія знаходзіліся ў вышуку. Канфіскавана 50 пачкаў кантрабандных цыгарэт.
Дэпартамент аховы
Спынена 4 дробныя крадзяжы, 2 хуліганствы, па 5 парушэнняў правілаў дарожнага руху і выпадкаў распіцця алкаголю ў месцах грамадскага карыстання.
РАНС
3 чысла адбыўся пажар жылога дома ў в. Ясень. Агнём пашкоджана падлога, а 62-гадовы гаспадар сядзібы шпіталізаваны з атручваннем чадным газам. Прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні.
IАЖіРС
Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 3 рыбакі-браканьеры і паляўнічы, які парушыў правілы карыстання вогне-стрэльнай зброяй.
Складзены пратакол па факце разбурэння лясной глебы па-за межамі паласы адводу пры правядзенні будаўнічых работ на шашы Мінск-Гомель.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость