Асіповічы: хроніка здарэнняў (02/07/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (02/07/2013)

РАУС
У перыяд з 24 па 30 чэрвеня зарэгістраваны крадзеж і выпадак самагонаварэння. Ракрыта 2 раней здзейсненыя злачынствы. Устаноўлена месца знаходжання 4 асоб, якія ўхіляліся ад выплаты запазычанасці юрыдычным асобам.
РАСК
Узбуджана 5 крымінальных спраў, пераважна па фактах крадзяжу тавараў у магазінах самаабслугоўвання.
ДАI
Спынена 283 парушэнні правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў, 101 парушальнік хуткаснага рэжыму, 2 пешаходы без святлоадбі- ваючых элементаў на адзенні. Адбылося 14 ДТЗ. 27 чысла недалёка ад в. Малая Гарожа «БМВ» з мінскімі нумарамі пры абгоне выехаў на сустрэчную паласу шашы Мінск-Гомель і ўрэзаўся ў «Таёту». Вадзіцелі абодвух аўтамабіляў і пасажыры «БМВ» былі шпіталізаваны ў ЦРБ з цялеснымі пашкоджаннямі.
АУСТ
Затрымана 67 правапарушальнікаў, у тым ліку 6 пасажыраў зняты з цягнікоў за неадэкватныя паводзіны. Узбуджана 2 крымінальныя справы па фактах крадзяжу і атрымання хабару службовай асобай на станцыі Асіповічы.
Паступіла 20 паведамленняў ад грамадзян, дзякуючы якім удалося спыніць 8 правапарушэнняў і 2 крадзяжы.
Дэпартамент аховы
Спынена па 5 дробных крадзяжоў і парушэнняў правілаў дарожнага руху, 2 выпадкі хуліганства, 1 — распіцця алкаголю ў месцы грамадскага карыстання.
Медвыцвярэзнік
Дастаўлена 34 чалавекі, пакінута для працверажэння 29 мужчын і 3 жанчыны.
РАНС
30 чысла на вул. Голанта па невядомай прычыне згарэў аўтамабіль ВАЗ-2106.
IАЖіРС
Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці рыбак, які знаходзіўся на беразе Асіповіцкага вадасховішча з забароненай рыбалоўнай прыладай — пад’ёмнікам. Канфіскавана 2 браканьерскія сеткі, у якіх знаходзілася 11 кг рыбы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость