Асіповічы: хроніка здарэнняў (06/08/2013)

РАУС
 У перыяд з 29 ліпеня па 4 жніўня ўзбуджана 6 крымінальных спраў па раней здзейсненых злачынствах, у тым ліку — па факту захавання 26-гадовым асіпаўчанінам экстракцыйнага опіуму, а таксама ў адносінах да грамадзян, якія спакусілі-ся на чужую маёмасць у Ялізаве, Асіповічах, Ясені.
 Акрамя гэтага, выяўлены 4 выпадкі вырабу самагону агульнай колькасцю 125 літраў.
 29 чысла ў Градзянцы затрыманы непрацуючы мінчанін 1973 г.н., які на аўтамашыне перавозіў 4 тушы ялавічыны вагою 600 кілаграмаў без адпаведных дакументаў.
 РАСК
 Узбуджана 7 крымінальных спраў: 3 — па фактах крадзяжу маёмасці, 2 — за захаванне наркотыкаў, 1 — за ўхіленне ад вы-платы аліментаў.
 ДАI
 Спынена 144 выпадкі парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 4 п’яныя вадзіцелі, 50 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 11 ДТЗ.
 Супрацоўнікі ДАI просяць удзельнікаў дарожнага руху звярнуць павышаную ўвагу на сельскагаспадарчыя транспартныя сродкі, якія ў цяперашнюю гарачую пару нярэдка перамяшчаюцца па дарозе з аднаго аб’екта на другі.
 АУСТ
 Затрымана 57 правапарушальнікаў. Суправоджана 52 цягнікі, з якіх знята 4 чалавекі за курэнне і распіццё ў вагоне спіртных напояў. Устаноўлены 2 факты рэалізацыі спіртаўтрымліваючай вадкасці.
 Узбуджана крымінальная справа згодна з арт. 368 і выяўлены 2 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку.
 Дэпартамент аховы
 Спынена 8 правапарушэнняў, сярод іх — хуліганства, 3 дробныя кра-дзяжы, 2 выпадкі распіцця спіртных напояў, столькі ж парушэнняў правіл дарожнага руху.
 Раскрыта злачынства, здзейсненае раней несу-дзімым 40-гадовым асіпаўчанінам, які, знаходзячыся на ахоўваемай стаянцы ведамаснага паста Асіповіцкага ДУКВП “Райсэрвіс”, скраў з аднаго з аўтамабіляў набор ключоў, насос і дамкрат.
 РАНС
 5 чалавек звярнуліся ў аддзел з просьбай аб дапамозе ў барацьбе з шэршнямі. 3 разы пажарнікі выязджалі на тушэнне смецця. 31 ліпеня каля 3 гадзін дня ў вёсцы Зорка адбылося ўзгаранне хлява, які належаў 85-гадовай пен-сіянерцы. Папярэдняя прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні маладой непрацуючай грама-дзянкі, жыхаркі Дзяржынска.
 IАЖіРС
 Складзены 4 адміністрацыйныя пратаколы: па адным — на парушальнікаў правіл збору ягад і лоўлі рыбы і 2 — на аматараў незаконнай вырубкі драўніны.

