Асіповічы: хроніка здарэнняў (23/08/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (23/08/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 15 па 21 ліпеня раскрыты раней здзейснены крадзеж, устаноўлена месца знаходжання трох асоб, якія знаходзіліся ў вышуку.
Скончыў жыццё самагубствам непрацуючы 39-гадовы асіпаўчанін.
17 чысла ў ЦРБ быў шпіталізаваны 25-гадовы жыхар Любанскага раёна. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення і меў небяспечную нажавую рану грудзей. Як высветлілася, цяжкае цялеснае пашкоджанне пацярпеламу нанёс сабутэльнік — 36-гадовы брэстчанін падчас спрэчкі, якой скончылася сумеснае застолле. Затрыманы злачынца раней ужо быў судзімы за крадзеж і ўхіленне ад выканання бацькоўскіх абавязкаў.
ДАI
Спынена 156 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 52 парушальнікі хуткаснага рэжыму, пешаход без святлоадбіваючых элементаў на адзенні і веласіпедыст, чый двухколавы транспартны сродак не быў абсталяваны белым ліхтаром спераду і чырвоным — ззаду. Адбылося 9 ДТЗ.
16 ліпеня ў цёмны час сутак вадзіцель «БМВ», які рушыў па вул. Сташкевіча, не справіўся з кіраваннем на слізкім — пасля дажджу — асфальце і вылецеў у кювет на перакрыжаванні з вул. 60 гадоў Кастрычніка. Пры «таране» бардзюра цяжкая машына моцна дэфармавала літыя дыскі на колах, а потым угрузла ў мяккі грунт, таму эвакуацыя «пацярпелай» з месца аварыі аказалася вельмі складанай справай. Дастаткова сказаць, што пры спробе зрушыць «БМВ» з месца эвакуатарам ад яе насавой часткі быў адарваны ладны кавалак.
Увага! 26 ліпеня праводзіцца адзіны дзень інфармавання пад дэвізам «Пристегни себя и своих пассажиров». Яго мэта — прапаганда сродкаў пасіўнай бяспекі для ўдзельнікаў дарожнага руху.
АУСТ
Складзены 91 адміністрацыйны пратакол, у тым ліку на 3 пасажыраў, знятых з паяздоў за неадэкватныя паводзіны.
Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу мабільнага тэлефона на вакзале станцыі Асіповічы, рабаўніцтва на прывакзальнай плошчы і знікнення значнай сумы грошай у пасажыркі дызель-цягніка Магілёў-Асіповічы. Злачынцаў, здзейсніўшых два першыя супрацьпраўныя ўчынкі, удалося затрымаць па «гарачых слядах», а вось высветліць, хто ўкраў 1.200 еўра, 100 долараў ЗША і 150 тысяч беларускіх рублёў, пакуль яшчэ не ўдалося.
Дэпартамент аховы
Спынена дробных крадзяжоў — 4, парушэнняў ПДР і антыалкагольнага заканадаўства — па 3, хуліганства — 1.
Медвыцвярэзнік
Аказана дапамога 26 мужчынам і 5 жанчынам.
IАЖіРС
Складзена 5 пратаколаў па фактах знаходжання каля вадаёма з забароненымі рыбалоўнымі прыладамі, забруджвання ляснога фонду і водаахоўнай зоны, паркоўкі аўтамабіля ў непасрэднай блізкасці ад берага і браканьерскай лоўлі рыбы.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 23 апреля для всех знаков Зодиака

23 апреля 2026
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Филигранная точность на скорости 200 км/ч. Лукашенко показали возможности дронов и их операторов

22 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил ужесточить подготовку водителей в автошколах

22 апреля 2026
Читать новость
Происшествия

Неосторожность с огнем – причина пожаров

22 апреля 2026
Читать новость