Асіповічы: хроніка здарэнняў (09/07/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (09/07/2013)

xxx

РАУС
У перыяд з 10 па 16 чэрвеня зарэгістравана крадзяжоў і рабаўніцтваў — па 2, нанясення цялесных пашкоджанняў — 3. Раскрыта раней здзейсненых злачынстваў — 2. У мясцінах, якія не былі абсталяваны для купання, патанулі 2 мужчыны.
13 чысла каля 16 гадзін у лясным масіве на ўскраіне горада на 53-гадовую асіпаўчанку напаў невядомы мужчына і адабраў 1,2 млн. рублёў. У той жа дзень у 22 гадзіны на вул. Сумчанкі ахвярай другога рабаўніка стала яшчэ адна жанчына. Праўда, крымінальны «даход» у гэтым выпадку склаў усяго 20 тысяч рублёў. Абодва злачынцы былі затрыманы па «гарачых слядах».
11 і 13 чэрвеня адбыліся два выпадкі крадзяжу металічных слупоў, якія ўстанаўліваюцца ўздоўж участка шашы Мінск-Гомель каля в. Смык. Невядомыя «металісты» сцягнулі 32 адзінкі дарожнага рыштунку на суму 10,5 млн. рублёў.
У ЦРБ дастаўлены тры чалавекі з цялеснымі пашкоджаннямі: 23-гадовая жанчына з шматлікімі траўмамі прамежнасці, п’яны 16-гадовы юнак з нажавым раненнем жывата і 37-гадовая жанчына з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай.
РАСК
Узбуджана 9 крымінальных спраў, у тым ліку па фактах вырабу і захавання наркотыкаў, крадзяжоў маёмасці з дач — па 2, знікнення без вестак 34-гадовага мужчыны, спробы крадзяжу сабакі.
ДАI
Спынена 108 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 7 п’яных вадзіцеляў, 55 «аўталіхачоў». Адбылося 10 ДТЗ, пераважна — па прычыне няўважлівасці вадзіцеляў пры праездзе перакрыжаванняў і абгоне.
16 чысла на нашы Мінск-Гомель каля в. Смык вадзіцель скутара не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і атрымаў пры падзенні цяжкія траўмы галавы. Зараз пацярпелы знаходзіцца ў рэанімацыі, і калі скутарыст вы-здаравее, ён будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за язду без права кіравання транспартнымі сродкамі, на незарэгістраваным скутары і без ахоўнага шлема. Увогуле, шлем быў, толькі трымаў ён яго ў руках, а не адзетым на галаву…
АУСТ
Складзена 54 адміністрацыйныя пратаколы, затрыманы 2 злачынцы, што знаходзіліся ў вышуку, канфіскавана 4 літры кантрабанднага алкаголю.
Увага! 20 чэрвеня з 15.00 да 17.00 «прамую лінію» па тэлефоне 6-21-09 праводзіць намеснік начальніка АУСТ па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Таццяна Пятроўна Роўбель.
Медвыцвярэзнік
Аказана дапамога 21 мужчыне і 4 жанчынам.
Складзена 3 пратаколы па наступных парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства: паркоўка аўтамабіля ў водаахоўнай зоне, лоўля сома падчас нерасту, вываз драўніны без належных дакументаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем