Асіповічы: хроніка здарэнняў (17/12/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (17/12/2013)

РАУС

У перыяд 9 па 15 снежня вызначана месцазнаходжанне злачынцы, які збег ад суда, асобы, што ўхілялася ад выплаты запазычанасці ў дзяржбюджэт.

У ноч з 15 на 16 чысло ў райбальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай і ранай на патыліцы быў дастаўлены непрацуючы жыхар в. Радуцічы. Падчас сваркі, узнікшай пасля сумеснага распіцця спіртных напояў, яму нанёс некалькі ўдараў па галаве знаёмы з в. Слопішча.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы ў адносінах да раней неаднаразова судзімага за маёмасныя злачынствы мужчыны, які паспрабаваў «прыватызаваць» чужы бушлат, і невядомай асобы, што ўкрала пакет з грашыма і асабістымі рэчамі ў работніцы ААТ «АЗАА». Апошні крадзеж, чый фінансавы эквівалент склаў 700 тысяч рублёў, адбыўся на тэрыторыі прадпрыемства.

ДАI

Спынена 226 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 31 парушальнік хуткаснага рэжыму, 43 пешаходы, якія не былі абазначаны святлоадбіваючымі элементамі. Адбылося 9 ДТЗ.
Каля 23 гадзін 10 чысла на перакрыжаванні вул. Дзяржынскага і Крупскай аўтамабіль «Пежо» не прапусціў «Аўдзі», якая рушыла па галоўнай дарозе. З-за няўважлівасці вадзіцель-парушальнік заплаціў дорага: акрамя матэрыяльных выдаткаў, ён атрымаў яшчэ і дастаткова сур’ёзныя цялесныя пашкоджанні.

РАНС

На працягу тыдня небяспечных узгаранняў на тэрыторыі раёна не адбылося, аднак 7 уласнікаў жылых дамоў былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы.

IАЖіРС

Складзены 2 пратаколы па фактах парушэння правілаў лесакарыстання: незаконнае захаванне адыходаў будматэрыялаў юрыдычнай асобай у раёне пасёлка Савецкі і вываз лесу з няправільна аформленымі дакументамі. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці браканьер за спробу здабычы рыбы з дапамогай сеткі. Супраць двух яго «калег», што займаліся незаконнай рыбалкай паўторна на працягу года, будуць узбуджаны крымінальныя справы.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем