Асіповічы: хроніка здарэнняў (02/09/2013)

РАУС
 У перыяд 26 жніўня па 1 верасня зарэгістравана па 2 крадзяжы і факты вырабу самагону. Раскрыта раней здзейсненае злачынства. Праводзіцца праверка абставін смерці 54-гадовага мужчыны, чый труп быў знойдзены ва ўласнай кватэры, і гібелі 53-гадовага паляўнічага каля в. Радуцічы, які па папярэдняй інфармацыі, упаў з вышкі. На працягу ты-дня пайшлі ў лес і згубіліся тры чалавекі.
 26 чысла з двара жылога дома ў Вяззі быў украдзены металалом — крадзеж здзейснілі два раней несудзімыя жыхары вёскі.
 У той жа дзень падчас спецаперацыі з удзелам АМАП УУС Магабл-выканкама і ўнутраных войскаў было выяўлена месца захавання 5,3 кг насення маку і затрымана раней судзімая за незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў 34-гадовая асіпаўчанка.
 Увага! У перыяд з 2 па 11 верасня на тэрыторыі раёна праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Нагляд». Iх мэта — спыненне злачыннай дзейнасці асоб, якія маюць судзімасць.
 РАСК
 Узбуджана 10 крымі-нальных спраў. У іх ліку па фактах: крадзяжу 105 м тэлефоннага кабелю каля в. Ясень на ўчаст-ку шашы Мінск-Гомель, дзе вядзецца рэканструкцыя (урон маёмасці РУП «Белтэлекам» у памеры каля 4,5 млн. руб.); нанясення 20-гадовым раней несудзімым хлопцам нажавога ранення ў твар выпадковаму прахожаму ў гарадскім парку; выкрадання легкавога аўтама-біля з мехдвара СВК «Калгас «Каўгарскі».
 ДАI
 Спынена 185 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 9 п’яных вадзіцеляў, 55 парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 11 ДТЗ.
 28 чысла ВАЗ пры павароце на аўтапуцеправод у Асіповічах вылецеў на сустрэчную паласу руху і ўрэзаўся ў «Сітраен С5», які спускаўся ўніз. Нягледзячы на невысокую хуткасць, машыны атрымалі сур’ёзныя па-шкоджанні. Верагодная прычына аварыі — разгубленасць вадзіцельніцы ВАЗа пры ўзнікненні форс-мажорнай сітуацыі (адказ гідраўзмацняльніка руля).
 У той жа дзень адбылася яшчэ адна аварыя з удзелам жанчыны: вадзіцельніца «Шкоды-Фабіі» з Якуціі пры выездзе з другаступеннай дарогі не прапусціла ВАЗ-2107 — службовую машыну аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю РАУС.
 30 чысла недалёка ад в. Ясень грузавы аўтамабіль «Мерседэс» урэзаўся ў аўтацягнік «МАЗ», які стаяў на ўзбочыне шашы Мінск-Гомель. Верагодная прычына аварыі — вадзіцель «Мерсэдэса» заснуў за рулём.
 АДАI нагадвае, што да 6 верасня праводзіцца акцыя «Увага, дзеці!». Падчас яе ва-дзіцелі абавязаны ў светлы час сутак рухацца з уключаным бліж-нім святлом фар. Такое патрабаванне ўтрымліваецца ў пункце 166.9 Правілаў дарожнага руху.
 АУСТ
 Складзены 69 адмініс-трацыйных пратаколаў, у тым ліку на 12 неадэкватных пасажыраў, якія былі ссаджаны з цягнікоў. Узбуджаны крымінальныя справы па трох фактах хуліганства і аднаму — незаконнага абарачэння наркатычных рэчываў.
 Затрыманы даўжнік, які хаваўся ад выплаты запазычанасці юрыдычнай асобе.
 Дэпартамент аховы
 Спынена 4 дробныя крадзяджы, 3 выпадкі парушэння антыалкагольнага заканадаўства, 2 — правілаў дарожнага руху, хуліганства.
 Медвыцвярэзнік
 Аказана дапамога 26 мужчынам і 3 жанчынам. Пераважную большасць «наведвальнікаў» установы склалі госці горада, што ўвогуле незвычайна.
 РАНС
 27 чысла ў в. Матавіла па невядомай пакуль прычыне загарэлася гаспадарчая пабудова на адной з сядзіб.
 IАЖіРС
 Складзена 3 пратаколы па фактах крадзяжу рыбы з сажалак ААТ «Рыбгас «Свіслач» і 2 — па выпадках вывазу лесу без афармлення належных дакументаў.

