Асіповічы: хроніка здарэнняў (27/08/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (27/08/2013)

xxx
РАУС
У перыяд з 19 па 25 жніўня адбылося адно злачынства: 23 чысла з павільёна ў гандлёвым цэнтры «Сіці-Мол» былі ўкрадзены джынсы. Як высветлілася ў хуткім часе, гэта здзейсніла непрацуючая 32-гадовая жанчына, якая раней ужо прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў.
РАСК
Узбуджана 6 крымінальных спраў па фактах выкрадання аўтамабіля, двух крадзяжоў, набыцця крадзенага, вырабу і захавання наркотыкаў, ненаўмыснага забойства.
18 чысла непрацуючы раней судзімы мужчына падчас спрэчкі моцна ўдарыў у грудзі свайго «апанента» Апошні ўпаў на бетонныя пліты і атрымаў пры падзенні настолькі цяжкія траўмы, што праз 4 гадзіны памёр.
ДАI
Спынена 146 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 3 п’яныя вадзіцелі, 53 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 3 пешаходы без святлоадбіваючых элементаў на адзен-ні. Адбылося 12 нязначных ДТЗ.
Увага! У перыяд з 26 жніўня па 6 верасня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!». У гэты перыяд транспартныя сродкі абавязкова павінны рухацца з уключаным «бліжнім» святлом фар.
30 жніўня пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Бяспечная дарога ў школу».
АУСТ
Складзена 70 адміністрацыйных пратаколаў. Узбуджаны крымінальныя справы па фактах незаконнага абарачэння наркатычных рэчываў і крадзяжу маёмасці ў пасажыра.
Выяўлены два выпадкі самагонаварэння, канфіскавана 40 пачкаў кантрабандных цыгарэт.
Медвыцвярэзнік
Дастаўлена 32 пацыенты. Пакінуты для працвераджэння 24 мужчыны і 4 жанчыны.
РАНС
21 чысла па невядомай пакуль прычыне загарэлася пластмаса на палігоне прамысловых адыходаў ААТ «АЗАА» у раёне в. Свіханава. Для тушэння полымя, якое буяла на плошчы ў 1.000 квадратных метраў, спатрэбілася амаль двое сутак і намаганні экіпажаў трох пажарных машын.
23 жніўня сельгаспал каля в. Крычавец перакінуўся на тарфянік і ў хуткім часе ахапіў 1 гектар радовішча карысных выкапняў. Ліквідацыя пажара, у якой былі задзейнічаны 4 спецыяльныя машыны і 15 выратавальнікаў, доўжылася 12 гадзін.
25 чысла з-за кароткага замыкання ў электраправодцы адбыўся пажар у кватэры шматпавярховага дома на вул. Чарняхоўскага. Дзякуючы сігналу пажарнага апавяшчальніка, гаспадыня кватэры своечасова пакінула небяспечнае месца і выклікала дапамогу, што дазволіла звесці ўрон да мінімуму.
Таксама з-за кароткага замыкання адбылося ўзгаранне сухой травы каля фермы ў в. Троіцкая.
IАЖіРС
Прыцягнуты да адмі-ністрацыйнай адказнасці браканьер-рыбак і парушальнік правілаў гандлю свежай рыбай.
Спынены тры выпадкі вывазу нарыхтаванай драўніны без належных дакументаў.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елена Ерошевич и фотоклуб «Раніца»: интервью о творческой фотографии, проектах «Нераскрытая красота» и «Просто люди» — Осиповичи

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем