Асіповічы: хроніка здарэнняў

На мінулым тыдні АДАІ РАУС зарэгістравана 10 ДТЗ. Папярэджана 91 правапарушэнне; да адказнасці прыцягнуты 13 “бяспраўнікаў”, у тым ліку 1 паўторна на працягу года; 2 вадзіцелі, што парушылі правілы пераезду чыгуначных пуцей, 1 — абгону, 5 — перавозкі дзяцей; з дарог выдалены 4 нецвярозыя вадзіцелі, у дачыненні да аднаго заведзена крымінальная справа: ён паўторна на працягу года ў стане алкагольнага ап’янення кіраваў аўтатранспартам.
У РАНС паведамілі: 6 жніўня ў в. Пагарэлае падчас пажару прыватнага дома пашкоджаны перакрыцце, дах і маёмасць.
Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты два сямейныя скандалісты, 2 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, і 1, што здзейсніла дробнае хуліганства.
Супрацоўнікамі ІАЖіРС аб’яўлены 2 вусныя заўвагі за захоўванне рыбалоўных сетак, складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў рыбалоўства.
