Хроніка здарэнняў

У апошні тыдзень лета супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана 4 ДТЗ, папярэджана 102 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты 7 “бяспраўнікаў”, у тым ліку 3 паўторна на працягу года, 4 нецвярозыя вадзіцелі, 8 парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей і 2 — абгону.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае: спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”, падчас якога ўсе аўтамабілісты ў светлы час сутак абавязаны ехаць з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар, працягваецца па 5 верасня.
Дэпартаментам аховы раскрыта рабаванне. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 5 асоб, што ўчынілі дробныя крадзяжы, па адной — за з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах, здзяйсненне дробнага хуліганства і сямейнага скандалу.
У РАНС паведамілі: 26 жніўня ад пажару пацярпела кватэра ў доме па вул. Чарняхоўскага ў райцэнтры. Пашкоджана маёмасць, задымлены сцены і столь.
ІАЖіРС складзены 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, 2 — лесакарыстання.