Асіповічы: хроніка здарэнняў

Асіповічы: хроніка здарэнняў

РАУС

З 27 чэрвеня па 3 ліпеня ў ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана звыш 24 кг дзікарослых канопляў.

Неўстаноўленая асоба ў перыяд з 29 чэрвеня па 2 ліпеня з 83 км трасы “Мінск-Гомель” недалёка ад пас. Сасновы выкрала 3 металічныя адбойнікі агульнай даўжынёй 12 метраў, якія належаць ДЭУ-73.

Супрацоўнікамі АБЭЗ у ходзе праверкі мадэрнізіруемага аб’екта ў аг. Забалацце ўстаноўлены факт завышэння аб’ёмаў выкананых работ падрадчыкам і субпадрадчыкам на суму звыш 10 тысяч рублёў, шкода цалкам кампенсавана; у ходзе аператыўнага суправаджэння дзяржзакупак адной з вайсковых часцей устаноўлена, што службовымі асобамі арганізацыі-пастаўшчыка ў перыяд выканання абавязацельстваў па дагаворах тройчы завышаны кошт паслуг па абслугоўванні сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, чым нанесена шкода дзяржаве на суму каля 3 тысяч рублёў.

РАСК

Распачата крымінальная справа ў дачыненні двух асіпаўчан, якія, знаходзячыся ў в. Замошша, узялі ключ ад аўтамабіля ў спячага гаспадара і ўгналі машыну без мэты крадзяжу.

З казармы вайсковай часці неўстаноўленай асобай выкрадзены кабель, провад і металічны рукаў на суму каля 300 рублёў.

27 чэрвеня жыхарка райцэнтра ў ходзе сваркі нажом нанесла сужыцелю раненне ў сэрца.

Супрацоўнікамі АНіСГЛ затрыманы жыхар в. Зборск, у якога канфіскаваны палімерны пакет з чатырма тампонамі, прамочанымі ацэтыляваным опіем масай 0,1131 г.

АУСТ

Зарэгістравана 15 матэрыялаў аб здарэннях, складзена 55 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 116 цягнікоў, з іх знята 5 правапарушальнікаў. У спецізалятар дастаўлены 1 грамадзянін.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 46 чалавек, у тым ліку 3 жанчыны, 1 іншагародні і 10 сямейных скандалістаў.

IАЖіРС

Узбуджана крымінальная справа па факце незаконнай рыбалкі, складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў за збор ягад с парушэннем правілаў лесакарыстання.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем